Лафа́, лахва́ ’выгода’, ’шанцаванне’ (ТСБМ), астрав., паст., лях., чэрв. ’раскоша, удача’, шальч. ’хвальба’ (Сл. паўн.-зах.), ’добры’ (нясв., Жд. 2), ’карысць, лёгка набываемы прыбытак, спажыва’ (Нас., Шат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. лафа́, лахва́, рус. лафа́, ст.-рус. алафа, олафа, ст.-польск. lafa, серб.-харв. лафа. З тур. alafa, alef (< араб. elef) ’плата султана на ўтрыманне паслоў, слуг і коней’ (Міклашыч, 159; Бернекер, 1, 683; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 4, 25).
*Лафе́рма, лофе́рма ’лахудра, недарэка, неахайнік’ (ТС). З польск. oferma ’няўклюда, цямця-лямця’ з прыстаўным л‑.
Лафе́т ’станок, па якім замацоўваецца ствол гарматы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 82) < франц. lʼaffût, fût ’ствол’, ’слуп, пасад’ праз ням. Lafette (Фасмер, 2, 467). Ст.-бел. лявета ’лафет’ (1695 г.) находзіць са ст.-польск. laweta (Булыка, Лекс. запазыч., 68).
Лафе́тка ’лата, жэрдка’ (ветк., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы, параўн. маск., уладз., разан., калін. лафет ’піламатэрыял, з якога робяць падаконнікі, вушакі’, разан. лафета, цвяр. лафетина, цвяр., разан. лафетник ’тс’.