Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лэмбы ’буйное пер’е’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да ла́мбы (гл.). Аб пераходзе а > э гл. Карскі (1, 104).

Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).

Лэмзаць1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).

Лэмзаць2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.

Лэмзгаць ’лізаць’, лэмзнуць ’лізнуць’ (ашм.) паходзяць, паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), з літ. lémžti ’тс’. Нарашчэнне асновы ‑г‑ выражае незакончанае, але шматразовае дзеянне. Аналагічна вэзгаць (гл.) або з глухой зычнай ‑к‑: пэцкаць. Гэта нарашчэнне знікае ў тых жа дзеясловах закончанага трывання (лэмзнуць, пэцнуць).

Лэмнуць (груб.) ’ударыць’ (Мат. Гом.). Да ламану́ць (гл.), ад якога ўтвораны гэты дзеяслоў аднаразовага дзеяння.