Лэмзаць1 ’балбатаць, малоць языком’, ’гаварыць абы што’ (астрав., Сцяшк. Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з літ. lem̃zyti ’вярзці, гаварыць абы-што’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 700).

Лэмзаць2 ’аблізваць языком’, ’спрабаваць скубці траву (аб карове)’ (драг. Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. lémžti ’лізаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)