Лацно ’добра, лёгка’ (полац., Хрэст. дыял.; паст., лаг., Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), ст.-бел. лацно, лацный (1502 г.) ’лёгкі, зручны, прыхільны’ і інш. запазычаны са ст.-польск. łacno, łacny (Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 312; Булыка, Лекс. запазыч., 194) < latjьnъ < latjati, параўн. славен. lȃčati se, серб.-харв. ла̏пати ’хапацца, браць’ (Слаўскі, 4, 413–414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)