Латру́га, латружына ’абібок, гультай’ (Яруш., Нас., Бяльк., ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; навагр., КЭС; карэліц., Марц.), ’нягоднік, ліхадзей’ (навагр., Сл. паўн.-зах.), ’распуснік’ (паўд.-усх., КЭС), ’гультай’ (навагр., Нар. словатв.), латрыга ’гультай’ (Бяльк.), ’круцель, шэльма’ (усх., КЭС). Утворана ад лотр (гл.), якое ўзыходзіць да с.-в.-ням. loter ’легкадумны’, н.-в.-ням. Lotter(bube) ’гультай’ (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 523). Гл. таксама лайтруга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)