Разгу́тываць ’гушкаць’ (Юрч. СНЛ), што да гу́таць ’тс’, рус. дыял. гу́тать ’гушкаць немаўля’, укр. гу́тати ’гойдаць’, гута́т ’калыхаць дзіця’, гу́тапка ’калыска’. Да гукапераймальнага (імітатыўнага) гу‑та‑та́ пры падкідванні дзіцяці на руках. Няма патрэбы бачыць у названых словах вынік змянення формы гойдаць або гушкаць праз прамежкавае значэнне ’забаўляць, загаворваць’ (ЕСУМ, 1, 629) ці ўзводзіць да і.-е. *gou‑ з суфіксам ‑t‑ati (ЭССЯ, 7, 179).
Разгы́каць ’выклікаць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. ги́кать ’пранізліва ўскрыкваць’, гы́кать ’крычаць па-лебядзінаму’, табол. разгы́каться ’разрагатацца’, чэш. hýkati ’ускрыкваць ад здзіўлення’, дыял. hykati ’плакаць’, славац. дыял. hykať ’усхліпваць, плакаць’. Трубачоў узводзіць да *gykati, дзеяслоў гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 7, 221).
Разгэ́мзываць, разгэ́мзаць, разгада́ць, разгамзі́ць ’камячыць, псаваць’ (Юрч. СНЛ). Ад га́мзаць ’паволі есці, жаваць’, гамзі́ць ’уплятаць, есці’, ’рабіць неакуратна’ (гл.)
Разґвэ́ндзіцца экспр. ’расхвалявацца’ (мін., Сл. ПЗБ). Верагодна, звязана з гавэ́ндзіць ’гаварыць’ (гл.)
Разґіра́ка ’той, хто ходзіць шырока расстаўляючы ногі’ (карэліц., З нар. сл.), разгірэ́ка ’тс’ (дзярж., Нар. сл.). Дэвербатыў ад разгірэ́чыць ’стаяць ці сядзець, шырока расставіўшы ногі’ (там жа), параўн. разгара́чыцца (гл.). Гл. раскарака.
Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃sti ’слабець’, ’марудзіць’, gur̃stas ’затрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).
Раздаба́рваць ’размаўляць, балбатаць’ (Нас., Сержп. Казкі), раздабе́рваць ’балбатаць’ (слуц., Бел. дыял.), раздабы́раваць ’гаварыць шмат непатрэбнага, лішняга’ (Мат. Маг. 2), раздаба́рыцца ’разгаварыцца’ (Нас.), раздаба́ра ’балбатун’, раздаба́ры ’доўгая размова пра пустое’ (Нас., Чач.), у дзіцячай фальклорнай рыфмоўцы: «Шарыбары‑расдабары / Белы сняжкі выпадалі…» (Рам. 2), укр. роздоба́рювати, рус. дыял. раздаба́ривать, раздаба́рывать ’весці пустыя размовы’, ’размаўляць’, ’спрачацца’, ’доўга і нудна гаварыць’, раздоба́ривать, растоба́ривать ’балбатаць’. Зыходным з’яўляецца ст.-яўр. daßar (dābhār) ’слова, звестка’, ’рэч, справа’, dibber ’гаварыць’, адкуль яўр.-ням. dabbern, dibbern ’гаварыць’ (Нас., 548; Фасмер, 3, 434; Горбач, Арго, 18). Трубачоў (Дополн., там жа) лічыць самастойным утварэннем з прыстаўкамі раз‑до‑, pac‑то‑ ад асновы бар‑ у рыфмоўцы тары-бары, што падаецца верагодным.
Раздабрэ́ць ’пагладчэць, паправіцца’ (Некр.). Параўн. рус. добре́ть, раздобре́ть ’таўсцець, тлусцець, сыцець’, старое польск. dobrzeć ’набірацца сілы’, што да прасл. *dobrěti ’быць прыемным, карысным’, ’дабрэць’ (ЭССЯ, 5, 40–41).
Разда́гацца ’пачаць бегчы з тупатам’ (Юрч. СНЛ). Утварэнне ад гукапераймальнага выклічніка даг!, параўн. з іншай вакалізацыяй рус. ды́гать ’гнуцца’, ’хістацца’, укр. дигота́ти, диготі́ти ’дрыжаць’, пол. dygać ’кланяцца’, ’прысядаць’, якія звязваюць са ст.-в.-ням. tūhhan, с.-в.-ням. tûchen, с.-н.-ням. dûken, англ. duck ’хіліцца ўніз’, ’ныраць’ (Фасмер, 1, 557). Параўн. таксама тур. dağdağa ’шум, гам, крык’, dağdağali ’шумны’.
Раздаро́жа ’бездараж, бездарожжа’ (Скарбы), сюды ж таксама раздаро́жжа ’ростань’, ’месца, дзе сыходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (ТСБМ, Сцяшк.), параўн. рус. дыял. раздоро́жье ’ростань’, ’скрыжаванне дарог’, польск. rozdroże ’тс’. Ад раз- і даро́га (гл.).