Перакіда́цца, скіда́цца ’ператварацца ў іншую істоту’ (Растарг.), перакі́нуцца ’пераўтварыцца’ (карм., Мат. Гом.), перакі́нуць ’часова пераапрануцца ў іншае (сухое) адзенне’ (Юрч.), мсцісл. пірікіда́ньня ’змена адзення’ (Юрч. СНЛ), перэкіда́цца ’перакульвацца, пераўвасабляцца’ (ТС), перэкі́нуцца ’перакуліцца, змяніцца’, найбліжэй да якіх стаяць польск. przekinąć się, przekidać się ’перакінуцца, перамяніцца; перакуліцца’, ст.-польск. przekinąć się ’перайсці на чый-небудзь бок’, параўн. “тэхналогію” пераўвасаблення ў ваўкалака: перэкінецца церэз ножа і робіцца наподобіе воўка (ТС). Да пера- і кідаць, кідацца < прасл. *kydati (sę), гл. кідаць, параўн. таксама ўкр. чарніг. перекида́тися ’пераапрануць, змяніць адзежыну’ і ’пераўтварацца, абярнуцца’. Іншую версію прапануе Санько (Kryuja, 1996, 1, 92): перакінуцца, скінуцца ’перавярнуцца на кагосьці, ператварыцца’ звязана не з слав. *kinǫti, *kidati, а з літ. kìsti (kiñta, kìto) ’мяняцца, змяняцца’, kėisti (‑čia, ‑tė) ’мяняць, змяняць, перамяняць, абменьваць’, keìtìklis ’ператваральнік, унформер’, keitìmas ’абмен, размен, змена, замена, ператварэнне’, што ў святле прыведзеных вышэй фактаў не пераконвае, аднак балтыйскі ўплыў на семантыку ’змена (адзення і пад.)’ адмаўляць няма падстаў.
Перакі́нчык ’здраднік, перабежчык’, ’вераадступнік’ (Гарэц., Др.-Падб.), перакі́днік ’хто ў час размовы рэзка мяняе свае погляды’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Да перакідацца, перакінуцца (гл.), параўн. польск. przekińczyk, ст.-польск. pierekidczyk ’вераадступнік’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка выводзяць з укр. переки́нець = переки́нчик = переки́дько ’тс’.
Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).
Перакле́так, перакле́ць ’каморка ля ганку клеці’ (Нас., Касп.: паст., Сл. ПЗБ), перэкле́ць ’шырокі ганак з навесам перад дзвярамі ў клець’ (ТС). З ⁺перад‑клетак, ⁺перадклець. Да перад і клець (гл.); перэкле́тка ’перагародка паміж клеткамі’ (ТС) да пера- і кле́тка (гл.).
Пераклу́біцца ’схіліцца набок, апусціцца адным бокам’ (ТС). Да пера- і клуб 3 (гл.).
Перако́п ’роў з валам упоперак чаго-небудзь’ (Растарг.), піряко́п ’роў, канава’ (Бяльк.); рус. перекоп ’глыбокая канава з валам’, польск. przekop, przekopa, przykop(a) ’роў, канал; абарончы роў’, н.-луж. pśekop ’траншэя; роў’, в.-луж. překop ’тс’, чэш. příkop ’роў, канава, кювет’; славац. prekop ’тс’, славен. prekòp ’канал; роў’, серб.-харв. пре́коп ’папярочны роў, канава’ — больш позняе аддзеяслоўнае ўтварэнне з прасл. *per‑kopati ’перакапаць’, якое набыло розныя канкрэтныя значэнні ў паасобных мовах. Параўн. перэкопа́ць ’перакапаць, перарэзаць канавай’ (ТС). У балг. (изкоп) і макед. (ископ) — з іншай прэфіксацыяй.
Перако́ўка ’папярочная града’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Да пе́рак (гл.).
Перакра́са (перэкра́са) ’непрыгожая, брыдкая дзяўчына’ (Растарг.). Да пера- і краса́ 1 (гл.). Прыстаўка пера- абазначае празмернасць дзеяння — аж да адмоўнага выніку, як у дзеясловаў перахвалі́ць, перае́сці, перасі́ліць і інш.
Перакрой: перакрой малады ’месяц у другой квадры’, перакру́й маладзіка ’тс’ (капыл., лоеў., ЛА, 2), укр. перекрій ’тс’, рус. перекрой, ’змена фазы месяца; пачатак сходных дзён пасля поўні; поўня’, стараж.-рус. перекрой ’пачатак сходных дзён пасля поўні’ (1282 г.). Усходнеславянскае ўтварэнне, што ўзыходзіць да прасл. *per‑krojiti ’перакроіць’, гл. кро́іць (гл.).