Разво́й ’свабода, прастор’ (Сцяшк.), ст.-бел. развой ’разгляд, вырашэнне (справы)’ (Ст.-бел. лексікон); рус. дыял. разво́й ’размотка, раскручванне’, польск. rozwój ’развіццё’ і пад. Ад разві́ць (гл. развіцца), як разбой (гл.) ад разбіць; відаць самастойныя ўтварэнні ў славянскіх мовах.
Разво́ліць (розво́ліць) ’разняволіць; даць волю’ (ТС). Да воля (гл.), раз- мае значэнне, процілеглае прыстаўцы не- ў няволіць.
Разво́ра, разво́рка, розво́рка, розвуо́рка ’трайня ў возе’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая злучае задок з перадком воза’ (Сцяшк. Сл., Маслен.), разво́рваць, разво́рівать, розворы́ть ’падоўжыць воз з дапамогай разворы’ (Маслен.), чэш. rozvora ’жэрдка, якая падаўжае воз’, славац. rázvora, польск. rozwora ’тс’. Да прасл. *orz‑vor‑ (Махэк₂, 521) на базе прасл. *verti ’вярцець’. Гл. з тым жа коранем варочаць.
Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́рак ’паглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).
Развыдрэ́ць ’стаць дзёрзкім; засвавольнічаць’ (Нас., Касп.). Да выдрэць (гл.).
Развыланга́цца ’пачаць вылежвацца’ (Юрч. СНЛ). Штучнае ўтварэнне з неарганічнай (экспрэсіўнай?) назалізацыяй, на базе польск. lęgać ’лажыцца, класціся’, параўн. польск. wylegiwać, wylegiwać się ’ляжаць’, ’вылёжвацца’.
Развядрэ́ць ’разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Гл. разбудрыць.
Разгагу́лі: гу́лі‑разгагу́лі ’свавольная гульня’ (Юрч. СНЛ). Экспрэсіўнае рыфмаванае ўтварэнне на аснове слова гу́лі (гл. гуляць) і гукапераймання гагу, параўн. гугу́ ’гул, шум’ (Нас.), гуга́ць (гл.).
Разга́лка ’месца перакрыжавання дарог, ростань’ (Нар. Гом.). Утворана ад дзеяслова разгаліно́ўвацца, з коранем гол‑/гал‑ тыпу разга́івацца, параўн. голя́ ’бакавая галіна ў вілападобнай стойцы варот’ (ТС) (аналагічна зато́ка, пако́ша, гл.) у выніку перанясення назвы па знешнім падабенстве, параўн. аналагічныя разві́лка, рага́тка, чэш. rosoha, балг. разклонение.
Разгалява́цца ’увайсці ў азарт’ (Сцяшк. Сл.). Няяснае слова. Магчыма, звязана з гілява́ць (гл.) або з рус. цвяр. разга́литься ’моцна захацець чаго-небудзь’.