Рагатка 1 ’перашкода ў выглядзе накрыж збітых калоў’, ’драўляная развіліна з гумкай’, ’палка з развілінай для падтрымання якіх-небудзь прадметаў; рагаціна’ (ТСБМ, в.-дзв., Сл. ПЗБ), рога́тка ’прылада для вымярэння даўжыні’, ’рагаціна, з якой хадзілі на мядзведзя’ (ТС). Ад рог 1 (гл.). Перанос назвы адбыўся паводле падабенства прадмета да рагоў жывёлы.
Рага́тка 2 ’прылада для лоўлі рыбы’ (гарад., Сл. ПЗБ). Ад рог 1 (гл.), метафарычны перанос назвы па форме прылады.
Рага́тка 3 ’рыба колюшка, Gasterosteus aculeatus’ (гарад., Сл. ПЗБ), рага́ткі ’дробная рыба’ (Сцяшк. Сл.), рус. рога́тка ’колюшка’. Назва матываваў наяўнасцю вострых і моцных калючак на хрыбце рыбы. Ад рог 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)