Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пасты́ласць ’назалянне, дадзяванне’ (Яруш.), пастыля́цца, апастыля́цца ’лаяцца, сварыцца, задзірацца, рабіцца нязносным’ (ТСБМ, Нас.), пасты́льства ’ахаладжэнне, нелюбоў’, ’прыкрасць’, ’абрыдласць, нянавісць’ (Нас., Бяльк.), пасты́ліць ’рабіць каго-н. абрыдлым’, пасты́ленне ’непрыязь’ (Нас.), пастылю́жны ’надакучлівы’ (ветк., Мат. Гом.), пасты́лы(й) ’агідны’ абрыдлы’, ’нікчэмны’ (Нас., Бяльк., Ян.). Рус. кур. посты́лица, посты́лость, посты́леть, посты́лый ’нялюбы, нянавісны, агідны, брыдкі’. Усх.-бел.-рус. ізалекса; узыходзіць да стыць (гл.), рус. стыть, роднасных са словамі стыд, прастуда (Фасмер, 3, 789; Аткупшчыкоў, Из истории, 138–139).

Пасты́р, па́стырь, па́стар, па́стэр, па́сцір ’пастух’, ’старшы пастух’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Гарэц., Бяльк.; докш., маладз., Янк. Мат.). З ц.-слав. < ст.-слав. пастырь ’пастух’ (рус. кніжн. пастырь ’тс’), якое з’яўляецца адзіным прыкладам з суфіксам ‑tyrʼь ад pasǫ ’пасу’ (Фасмер, 3, 215), дзе ‑t‑, як і ў суфіксах ‑telʼь, ‑tъlъ, ‑tuxъ, ‑tajь (Слаўскі, SP, 2, 29). Фасмер (там жа) лічыць няпэўным выводзіць гэту лексему з лац. pāstōrem праз пасрэдніцтва герм. формы на *‑turi̯o (як ст.-в.-ням. pfistūr з лац. pistōrem, гл. (Мее, Études, 186; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 159). Больш імаверным можна лічыць меркаванне Мартынава (Язык, 64–65), які прасл. pastyrь лічыць інфільтрацыяй італійскага pāstōr‑io‑s, у якім ō дало протаслав. ū, якое ў праслав. мове перайшло ў у, (г. зн. у ы). Сюды ж пастыранка ’пастухова пуга’ (паст., Сл. ПЗБ).

Пастырча́к ’тое, што выдаецца, вытыркаецца і за якое можна зачапіцца’ (Сержп.). У выніку кантамінацыі лексем старчак і патырча́ка (гл.).

Пастэ́рка ’жаночы капялюш’ (Касп.). З польск. pasterka ’саламяны дамскі капялюш з нізкім верхам і вялікім брылём’ (Варш. сл., 4, 79). Да пастар, пастыр ’пастух’ (гл.).

*Пастэўка, брэсц. пастэвка ’кармавая морква’ (Сл. Брэс.). З польск. pastewka < pastwa ’корм’.

Пасува́ць ’пасоўваць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да соваць (гл.), якое да прасл. sovati (< *sou-a-ti), значэнне якога пазней змянілася ў ’паволі пасоўвацца, рухацца’. Роднаснымі да яго было прасл. sunęti ’бегчы, хутка ісці’ (Махэк₂, 592–593). Суфікс ‑ува‑ ў бел. слове можна растлумачыць уплывам польск. posuwać, posuwny і інш. Сюды ж экспрэсіўнае пасувайла ’такі, якога трэба падштурхоўваць да працы’ (Нас.), суфікс якога з балт. моў (параўн. літ. адпаведнік ‑аііа).

Пасу́да, посу́да ’посуд’ (ТСБМ, ТС). Да посуд (гл.).

Пасука́сты ’кучаравы’ (лід., Сцяшк. Сл.) Да сукаць ’звіваць’ (гл.) < прасл. sukati.

Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Пасуло́тацца ’запэцкацца’, пасулотаць ’палізаць, зрабіць абы-як’ (паст., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. sulótis ’сачыцца’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 437).