Прасту́да ’ахаладжэнне арганізма чалавека’, ’хвароба ад ахаладжэння’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), прасту́дзенне ’прастуда’ (ТС). Рус. просту́да ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прастудзіць(цца) < студзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)