Тата́хкаць ’утвараць мерныя адрывістыя гукі’ (ТСБМ). Гукапераймальнае, параўн. тахаць, гл.
Татро́к ’у мінулым годзе’ (ашм., Сл. ПЗБ). Ад такро́к (гл.) шляхам прыпадабнення або з *тот ’той’ і рок ’год’, гл.
Татуі́раваць ’рабіць татуіроўку’ (ТСБМ), татуява́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), татуава́ць ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз рус. татуи́ровать або польск. tatuować ’тс’ з франц. tatouer ’тс’, якое праз англ. tattoo ’тс’ запазычана з палінезійскіх моў, дзе таіц. tatau, tatu ’пракол, знак, зроблены на скуры’ (Фасмер, 4, 28; ЕСУМ, 5, 528; Голуб-Ліер, 481).
Тату́лека, тату́ль ’адтуль’ (мазыр., ГЧ). Ад адтуль (у вымаўленні аттуль) з перастаноўкай пачатковага зычнага і галоснай.
Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля 1, і ў пераносным ужыванні.
Тату́р ’шырокі шыты золатам пояс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. татау́р ’шырокі пояс’, ст.-рус. татауръ ’баярскі пояс, пояс святароў, манахаў; скураны пояс’, якое з манг. tata‑ɣur ’папруга, лейцы’ (Фасмер, 4, 27; Анікін, 540).
Тату́рыцца ’глядзець з-пад ілба’ (Ласт.). Няясна, параўн. та́тур (tátur): у маго́ тату́ра саба́чая нату́ра (ваўк., Федар. 4), якое Федароўскі (там жа, 311) выводзіць з тата (tàtur jest tàto zmieniony dla rymu), гл.
Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).
Та́тык ’як быццам, нібыта’ (Стан.). Гл. татак.
Татэ́: ек на татэ́ ’як на зло’ (ТС). Відаць, падвоенае тэ ’тое’ (гл.) або спалучэнне злучніка та (гл.) з ім. Гл. татак.