Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)