Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)