◎ Пудо́ўка ’футболка (адзенне)’ (светлаг., Мат. Гом.). З футболка ’тс’, параўн. пудболка ’тс’ (бяроз., Сл. Брэс.) з заменай ф на n і спрашчэннем спалучэння дб > д.
Пу́дра 1 (ТСБМ). Паводле Махэка (497), “еўрапейскае слова”, параўн. укр., рус. пу́дра, польск. puder, ням. Puder і г. д.; на Беларусь трапіла, хутчэй за ўсё, праз рускую мову з франц. poudre ’парашок, пудра’, што з лац. pulvis ’парашок’ (Р. скл. pulveris).
Пу́дра 2 ’вятроўнік вязалісты (ці лабазнік вязалісты)’ (ТС), ’вазон (кветка)’: пу́дры такія высокія, цвітуць такім розавым, белым цветам (хойн., Мат. Гом.), пу́драчкі ’каляровыя рамонкі’ (уздз., Жд. 3). Відаць, да пудра 1 з-за каляровага ці белага пылку, што пакрывае кветкі.
Пу́дра 3 ’строгая вымова’, пудро́вка ’моцная прачуханка, чос’, пудрова́ць ’моцна лаяць, рабіць вымову’, пудрова́ць голову ’рабіць строгія вымовы і нават цягаць за валасы’ (Нас.). Сюды ж, відаць, пудры́цца ’узбіцца (пра падушку)’: падушка пудрыцца (віл., Сл. ПЗБ), што звязваюць з лат. pudra, pudrs ’куча, купа’, літ. pudénti ’тузаць, скубаць, рабіць пухкім’ (LKK 16, 143).
Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulus ’каўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).
◎ Пудэ́лак ’карабок’ (Яруш.; Сл. ПЗБ), ’скрыначка’ (Сцяшк.), ’пенал’ (Жд. 2), пудэлко ’невялікая папяровая, драўляная або металічная каробачка’ (Скарбы), пудэлачко ’драўляная каробачка’ (Сцяшк. Сл.), пудэлочко бляшанае ’вядро з бляхі’ (В. В.), пудэлочок ’карабок; шкляная баначка’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. пудла ’каробка, футляр’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 102), укр. пудле, пуделок, пуделко ’тс’. З польск. pudło ’від ёмістасцямі’), паводле Банькоўскага (2, 963), “выключна польскае слова” няяснага паходжання; Махэк₂ (497) выводзіць чэш. дыял. pudło ’мера збожжа, каробка’ з н.-ням. pudel (нова-в.-ням. Paudel) ’каробка’.
◎ Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).