Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).

Па́пеж ’папа’ (Яруш.). Ст.-бел. папежъ ’тс’ (1501 г.) < ст.-польск. papież ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175). Рус. папеж (XVII ст.) (відавочна, з польск.Фасмер, 3, 200), ст.-слав. папежъ ’папа’, польск. papież, чэш. papež, славац. pápeź, славен. pȃpež. Крыніцай слова ў зах.-слав. мовах было ст.-бав. pápes, ст.-в.-ням. bâbes, якое баварскімі місіянерамі было распаўсюджана ў IX–X ст. у Маравіі і Паноніі і якое ўзыходзіць да народналац. pāpex ад лац. pāpa + pontifex (гл. Фасмер, там жа; Брукнер, 394; Махэк₂, 433).

Папежы́нец ’прыхільнік папы’ (Нас.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. papież ’папа’ (гл. Кюнэ, Poln., 85) (Параўн. рус. па́пеж < польск. papieżФасмер, 3, 200). Цяжэй вытлумачыць словаўтварэнне; магчыма, тут, як і ў ст.-чэш. papeženec, быў першапачаткова суф. ‑enec, як у імён маладых істот і патомкаў (гл. Махэк₂, 433).

Папе́ра ’матэрыял для пісьма, друку, малявання і пад.; пісьмовы дакумент афіцыйнага характару; пераважна мн. (папе́ры) розныя лісты з рукапісным або друкаваным тэкстам’, дыял. папе́р, папя́р. Ст.-бел. паперъ (XVI ст., Булыка, Запазыч., 236). Рус. дыял. арл., чарніг. папе́ра, укр. папі́р, папі́ра, ст.-рус. поперъ (XVI або XVII ст.). Ва ўсх.-слав. з польск. papier, якое з ням. Papier ’папера’ < лац. papȳrus < грэч. πάπῡρος егіпецкага паходжання (Кюнэ, Poln., 85; Брукнер, 394; Фасмер, 3, 200). З польск. papiernia паходзіць і папе́рня ’папяровая фабрыка’ (Гарэц.).

*Паперадня́, попырыдне ’моцная кароткая вяроўка (або ланцуг) у пярэдняй частцы воза, за якую умацоўваецца рубель пры ўвязванні сена, саломы, снапоў’ (драг., Лучыц-Федарэц), попырыдей (Шатал.), паперадзень (Сл. ПЗБ) ’тс’. Гл. перадня.

Па́перць ’ганак перад уваходам у царкву’ (ТСБМ, Нас.). З рус. па́перть ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74).

Папіка́ць ’выказваць каму-небудзь незадавальненне, дакор; папракаць’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Янк. 3., Сцяшк. МГ), папі́ка ’папрок’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гл. упіка́ць.

Папі́рус ’шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых; матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі; рукапіс на такім матэрыяле’ (ТСБМ). З рус. папи́рус ’тс’, якое з ням. Papyrus < лац. papȳrus. Далей гл. папера (Фасмер, 3, 201).

Папіха́йла ’чалавек, якім кожны камандуе’ (Мат. Гом.), попіха́йла, попі́ха ’тс’ (ТС), папіха́йла, папі́хішча ’непаваротлівы чалавек, якога трэба падганяць’ (Нас.). Да папіха́ць (гл. піха́ць) з рознымі суфіксамі.

Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).