Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пакетбо́т ’марское паштова-пасажырскае судна’ (ТСБМ). З рус. пакетбо́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе з англ. packetboot праз гал. pakket‑boot ’паштовае судна’ (гл. Фасмер, 3, 188).

Пакла́д, пакла́ды ’залежы’ (ТСБМ). З польск. pokłady ’тс’.

Паклада́ць ’кастрыраваць, лягчаць (пра жывёл)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Юрч., Янк. 1, Др.-Падб.). Гл. выкласці, вылажыць.

Пакле́ска ’палка для закручвання вяроўкі пры ўвязванні воза з дрывамі або бярвёнамі’ (Шат.), поклесо ’жэрдка, пры дапамозе якой змацоўваюцца гонкі ў плыце’ (ТС). Рус. смал. паклёскі ’крукі, дугі з бакоў саней’. Відаць, можна параўнаць са ст.-чэш. okleslek, дыял. oklešček ’кавалак дрэва, палка’, славен. pȏklest ’абчасаны бок паваленага дрэва’, чэш. prok- lesti ’прасячы дарогу’, klest, дыял. chlest ’хвораст, сучча’. Махэк (255) у якасці зыходнага дзеяслова ўзнаўляе klestati ’сячы’, роднаснага kresati (гл. крэсіва). У якасці паралелей ён прыводзіць літ. sklempiu, sklefhpti, sklembti ’тс’. Беларускія словы ўказваюць на *клесаць ’рубіць, сячы’, магчыма, гукапераймальнага характару (параўн. клешчы).

Паклёп ’ілжывае абвінавачванне’ (ТСБМ, ТС). Нольсуфіксальнае вытворнае ад паклёпнічаць < кляпаць2 (гл.).

Па́кля ’кароткае грубае валакно, непрыгоднае для пражы, якое адыходзіць пры апрацоўцы льну або канапель’ (ТСБМ). З рус. па́кля; (дзе запазычанне з літ. pàkulos мн. л., лат. pakulas (Фасмер, 3, 189; там жа і інш. літ-pa). Параўн. пакулле.

Пакля́плы, пакляпслы ’нахілены, крывы’ (Сл. ПЗБ, глыб., вілен.). Гл. клепы.

Пакні́саць, пакны́саць, пакнойсаць, пакнэйсаць ’зрыць; экспр. ’пабоўтаць пераборліва лыжкай яду’ (Сл. ПЗБ, гродз., воран.). Балтызм. Параўн. літ. knisti ’раскопваць, разрыхляць зямлю (звычайна пра свінню)’, ітэратыў knäisoti, knistóti ’тс’ (гл. Лаўчутэ, Балтызмы, 46; там жа і інш. літ-ра).

Пако́й1 ’спакой’ (Нас., Бяльк.). Гл. спакой.

Пако́й2 ’асобнае памяшканне для жылля ў кватэры, доме, адгароджанае сценамі, перагародкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 2, Шат.). Агульнаслав. і прасл. pokojь ’мір, цішыня’ (гл. спакой); значэнне ’пакой’ развілося ва ўсх.-слав. мовах, а таксама ў польск. і чэш., першапачаткова — аддзеленае памяшканне, дзе можна адпачнуць, мець спакой (гл. Махэк, 468).

Пако́йнік ’нябошчык’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. поко́йник, укр. покі́йнік, серб.-харв. по̀којнӣк, славен. pokojnik ’тс’. Суфіксальнае вытворнае ад пако́йны ’нябошчык’ < пакой1.