Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры 1 (гл.).

Мудраге́ль ’круцель, хітрун, шэльма’, ’выдумшчык’, ’разумнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), ’дзівак, камедыянт’ (КЭС, лаг.), ’мудрэц, педант’ (кобр., КЭС). Укр. мудраге́ль, мудраг̌ель. Польск. mędrohel, mudrahel з укр. (Варш. сл., 2, 934). Міхневіч (БЛ, 1, 72) выдзяляе нізку суфіксаў ‑ага, ‑ель. Можна, аднак, разглядаць бел. мудрагель як кантамінаванае ўтварэнне ад экспрэсіўных: бел. ⁺мудра́га (< mǫdręga) і польск. mędrala, mądrela.

Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск. mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск. modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш. břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл. brinъ (параўн. славац. brin ’ядловец’, brina ’яліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч. πρῖυος ’дуб каменны, Quercus ііех’.

Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры 1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх. п’яніца ’мудранка’, укр. бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).

Му́драсць ’уласцівасць мудрага’, ’мудрыя думкі, выказванні’, ’жыццёвы вопыт’, ’нешта складанае’ (ТСБМ). Прасл. mǫdrostь (Краўчук, Этимология–1984, 103). Да му́дры 1 (гл.).

Мудраўны́ ’фарсісты’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да мудрэць ’незвычайна сябе паводзіць’ (там жа) < му́дры 1 (гл.).

Мудроны ’мудрагелісты’ (ТСБМ). З рус. мудрёный ’тс’ < ст.-рус. мудреный, мудренъ. Да му́дры 1 (гл.).

Мудру́шкі ’від ягад’ (Рам. 8). Да му́дры 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).

Мудры 1 ’вельмі разумны, празорлівы’, ’заснаваны на глыбокім разуменні, вопыце, веданні’, ’складаны, мудрагелісты, хітры’ (ТСБМ, ТС, Яруш.; гродз., КЭС), му́дзер ’хітры’, ’здагадлівы’ (Нас.), ст.-бел. му́дрый. Укр. му́дрий, рус. му́дрый, мудр, ст.-рус. мудръ; польск. mądry, н.-, в.-луж. mudry, чэш. moudrý, славац. múdry, славен. móder, серб.-харв. му́дар, макед. мадар, мудар, балг. мъ́дър, ст.-слав. мѫдръ. Прасл. mǫdrъ, роднаснае да літ. mandrùs, mañdras (mundrùs, muñdras) ’свежы, бадзёры, горды, фанабэрысты, лат. muôdrs ’бадзёры, жывы’, muôst ’разумець, сцерагчыся’, ст.-в.-ням. muntar ’лоўкі, бадзёры, дбайны, руплівы’, гоц. mundrei ’мэта’, ст.-ісл. munda ’меціць’, алб. mund ’перамагаю, магу’, ст.-інд. mēdhā́ ’мудрасць’, авест. mązdra‑ ’мудры’. Да і.-е. *men‑ (Шпехт, KZ, 63, 92; Бенвеніст, Индоевр., 220; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 73; Фасмер, 2, 670; Бязлай, 2, 191). Складана ў Махэка₂ (376): ǫ ён тлумачыць з ‑un‑. Аткупшчыкоў (Из истории, 152) адзначае поўнае фанетычнае, словаўтваральнае і семантычнае супадзенне для балт. і слав. слоў з суфіксам *‑d‑. Лурыя (SsiCL, 1960, 11, 553–560) збліжае словы mǫdrъ і mǫdo. Аб семантычным размеркаванні лексем modrъ, і xytrь гл. Мартынаў (Слав. взаим., 44). Аб аднос. mǫdrъ, jędrъ і mǫd‑ гл. Іванаў-Тапароў, Иссл. слав. др., 190.

*Мудры 2, му́дрый ’ганарлівы’ (бяроз., Шатал.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mandrùs ’горды’.

Му́дрыкі ’мудрагельства’ (ТСБМ, Юрч.), ’штукарства’ (глус., Янк. Мат.). Да му́дры 1 (гл.) па ўзору хітрыкі.