Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лашупа́йка ’лушпіна’ (нараўл., браг., Мат. Гом.). У выніку метатэзы з шалупайкі (гл.).

Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Лашчаі́на ’месца, дзе раней цякла рака’, ’рэчышча’ (Сцяшк.), лун. лошчавіна ’старое рэчышча’ (Шатал.). Утворана ад лашчьіна (лажчына) (гл.) і суф. (а)іна на узор ручаіна.

Лашча́к1 ’ласкавае жарабя, якое ідзе да рук’ (КЭС, лаг.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лашак (гл. лата) і лашчыць (гл.). Не выключана магчымасць уплыву народнай этымалогіі лексемы ланчак (гл.) ’жарабя, якое нарадзілася ў мінулым годзе’. Слон/ < прасл. оі‑пі.

Лашча́к2 ’лагчына’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Да лог (гл.). Утворана ад лажок (гл.) і суф. -(})акъ.

Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.

Лашчы́на ’нізкае месца на полі’, ’нізіна’ (Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС; віл. іўеў., навагр., круп., Сл. паўм.-зах.), < ілажчына < лажок + ін‑а. Да лог (гл.). Інакш Куркіна (Этымалогія–1974, 50), якая адносіць рус. лощина ’тс’ да этымалагічнага гнязда lesk‑/lošk‑.

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащить ’улашчваць’, смал. ’лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́ць ’вашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Лашына, ст.-бел. лошина, лошына ’гатунак саланіны’ (з 1530 г.). Запазычана з літ. lašiniai ’тс’ (Непакупны, Связи, 178).

Лашы́ца, лошы́ца ’ласіха’ (Дразд.). Да лоша (гл.).