Лашча́к1 ’ласкавае жарабя, якое ідзе да рук’ (КЭС, лаг.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лашак (гл. лата) і лашчыць (гл.). Не выключана магчымасць уплыву народнай этымалогіі лексемы ланчак (гл.) ’жарабя, якое нарадзілася ў мінулым годзе’. Слон/ < прасл. оі‑пі.

Лашча́к2 ’лагчына’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Да лог (гл.). Утворана ад лажок (гл.) і суф. -(})акъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)