◎Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)