Варажы́ць ’гадаць, чараваць’ (БРС, Інстр. II, Гарэц., Яруш.). Рус. ворожить ’гадаць’, укр. ворожити, польск. wróżyć, чэш. vražiti ’тс’, балг. вража́ ’варажу’, серб.-харв. вра̀жати ’лячыць, працаваць урачом’, славен. vražiti ’шкодзіць шляхам варажэння’. Прасл. *vorẑiti. Варажыць лічыцца вытворным ад вораг ’чараўнік, д’ябал’ (Праабражэнскі, 1, 96–97; Фасмер, 1, 353; БЕР, 1, 179–180; Абаеў, Осет. язык, 1, 581). Вайян (RÉS, 35, 1958, 93 і наст.), спасылаючыся на Брукнера (632), дзе wróżyć супастаўляецца з wierzgać, лічыць, што варажыць першапачаткова мела значэнне ’кіданне жэрабя’ (параўн. рус. ворожа, ст.-польск. wróża ’жэрабя’). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 165–166; Рудніцкі, 1, 478–479; Скок, 3, 616–617; Коген, Запіскі, 191.
Варажэ́й ’чараўнік’ (Сцяц., Юрч.). Да варажыць. Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 83–84.
Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.
Вараку́ша, варакушка ’птушка атрада вераб’іных, Luscinia svecica, кралька’ (КТС, Інстр. II). У аснове назвы ляжыць гукаперайманне. На здольнасць птушкі пераймаць і падрабляць чужыя галасы ўказваюць Даль, 1, 164; СРНГ, 4, 43. Гл. Праабражэнскі, 1, 65; Фасмер, 1, 274.
Вара́н ’буйная яшчарка’ (КТС). Праз рус. варан < франц. varan ’тс’, якое ўзыходзіць да араб.
Варане́ц ’вараны конь’ (Шн., 2). Да вараны.
Ва́ранкі ’вараныя грыбы’ (Мат. Гом.). Да ва́рань < варыць.
Вараннё ’падобныя да варон птушкі’ (З нар. сл.). Да варона з суфіксам зборнасці.
Варану́ха ’від гарэлкі з віна, піва, мёду і каліны’ (Шпіл.). Ад ва́раны (з розных частак). Да суфіксацыі параўн. рус. сивуха.