Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аве́чка, авеччы, авечны, авечнік, рус. овечка, укр. овечка да *ovik‑ikā < *ovikā; прасл. ovьca, ст.-інд. avikā́ да au̯is (літ. avis, ст.-грэч. ὀίς, лац. ovis); гл. Трубачоў, Происх., 69–70; Покарны, 784.

Авё́с. Агульна- і праславянскае слова: рус. овес, укр. овес, чэш. oves, славац. ovos, польск. owies, в.-луж. wows, н.-луж. hows, балг. овес, серб.-харв. о̀вас, славен. óves. Бліжэйшая паралель: літ. avižà ’авёс’, лат. àuza, ст.-прус. wyse ’тс’. Дублет па звонкасці і глухасці як прасл. tvьrdъліт. tvìrtas. Траўтман, 21; Мюленбах-Эндзелін, 1, 231; Цупітца, GG, 31. Параўн. Патабня (РФВ, 5, 122), які суадносіць авёс з ст.-інд. avasám ’ежа’, Педарсан (IF, 5, 42) супастаўляе лац. avēna (< *avigsna) ’авёс’ і ст.-грэч. αἰγίλωψ ’аўсюк’ (< αϜιγι‑ < *avig̑a), Шпэхт (Ursprung, 298) рэканструюе і.-е. au̯i‑/au̯es‑, тады лац. avēna < avesna. З апошнім згадзіцца цяжка, бо славянскія і балтыйскія формы сведчаць аб індаеўрапейскіх палатальных гутуральных; гл. Покарны, 88.

Аві́дзь ’вось жа’ (Бяльк.) да відзець (гл.).

Аві́н ’будынак для сушкі снапоў’ (ДАБМ, Касп.), авин, аввинь (Лысенка, СПГ) ’тс’, овин ’будоўля для захоўвання і малацьбы снапоў’ (Мат. Смал.), ovinʼ ’будынак для сушэння збожжа (паўд.-бел.)’ (Смул.). Рус. овин, укр. овин, ст.-рус. овинъ. Нельга гаварыць пра генетычныя суадносіны з літ. jáuja ’амбар’, лат. jauja ’гумно’, ст.-іран. yəvīn ’збожжавае поле’, бо літ. jáuja суадносіцца з javai ’збожжа’, ст.-іран. yəvīn з yava‑ ’тс’. Генетычна тоеснай назвы збожжа славянскія мовы не ведаюць: гл. Брукнер, KZ, 45, 307. Арэал слова авін абмежаваны (толькі частка ўсходнеславянскіх дыялектаў). Даводзіцца меркаваць аб запазычанні: авін < ст.-іран. yəvīn. Геаграфія гэтага слова гаворыць таксама ў карысць іранскай крыніцы. Слова пашырылася з тэрыторыі на ўсход ад сярэдняга цячэння Дняпра, дзе, як вядома, існаваў іранскі субстрат. У карысць генетычнай сувязі авін з пералічанымі балтыйскімі і іранскімі словамі выказваюцца Бернекер, 455; Траўтман, 107; Мюленбах-Эндзелін, 2, 97; Фрэнкель, 192; Майргофер, 3, 10. Думка Ільінскага, РФВ, 74, 136; Slavia, 262, пра непасрэдную генетычную сувязь авін з і.-е. au̯ (au̯es? — параўн. Покарны, 86) ’грэць’ неверагодная, ён, аднак, справядліва аспрэчвае думку Карскага, Белорусы, 133, аб цюркскім паходжанні слова і лічыць, што цюркскае слова (тат. avyn) мае рускае паходжанне. Таксама Фасмер, 3, 114.

Авія́цыя (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе з франц. aviation у пачатку XX ст. з структурным змяненнем па тыпу агітацыя і інш. Шанскі, 1, А, 29.

Аво́й, авай ’ай, выражэнне здзіўлення ці абурэння’ (Бяльк.), авей (Шат.) < ідыш (Карскі, Белорусы, 172).

Аво́нтпіцца ’пудзіцца’ (Нас.), гл. вонтпіцца. Пачатковае а‑ пратэтычнага характару.

Аво́сь ’вось’ (Нас., Бяльк.), рус. авось, укр. аво, авось да а + (в)осе, ст.-рус. осе ’гэта’, Зубаты, Studie, 2, 93. Праабражэнскі, 1, 1.

Аво́хці ’гора мне’ (БРС, Янк. БП, Нас., Бяльк., Гарэц.) да а(в)ох ці выклічнікавага паходжання.

Аву́нь ’вон (вокліч для адгону сабакі)’ (Бяльк.); а‑ пратэтычнае, вунь у значэнні ўказальнага прыслоўя.