Ро́ступ ’расступанне, пропуск праз натоўп, скаціну’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.). Да расступа́цца, гл. ступаць.
Ро́стырка ’сварка’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). З польск. старога rozterka ’тс’, ’разлад’. Гл. растырка. Сюды ж штучна ўтворанае ростырга ’разлад, нязгода’ (Ласт.), відаць, да торгаць (гл.).
Ро́суха ’расахатае дрэва’ (драг., Сіг.), ’памост пад вулей на дрэве’ (драг., ЛА, 1). Да расоха ’дрэва з раздвоеным ствалом (гл.).
Ро́схап у выразе: на росхап ’нарасхват’ (ТС). Да раз‑/рос‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.).
Ро́схрыст ’месца, дзе расхрыстваецца ці расхрысталася адзежа’ (ТСБМ, Нар. Гом.), укр. росхри́стя ’які ходзіць з непакрытымі адзежай грудзьмі’. Да расхрыста́ць, расхрыста́цца (гл.).
Ро́сцік ’рослік, расток (бульбы)’ (в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). Да рост (гл.).
Росць 1 ’расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэсть ’расці’ (Растарг.), ро́сціць ’гадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2-3, 279.
Росць 2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).
Ро́счын ’ростул’ (ТСБМ). Да расчыня́ць (гл.), дзе ‑чыняць/чыніць семантычна звязана з паняццем ’рабіць’ — як у балтыйскіх мовах (параўн. літ. atidarýti, лат. atdarīt). Аналагічна ўкр. розчини́ти і н.-луж. rozcyniś ’расчыніць’ ’тс’, в.-луж. rozčinić ’раз’ядноўваць, раздзяляць’. Такім чынам, семантычны пераход ’рабіць’ > ’зачыняць/расчыняць’, прадстаўлены на беларуска-ўкраінскім арэале, тэрытарыяльна звязаны з балтыйскімі мовамі, а сербалужыцкі — з германскімі дыялектамі (параўн. ням. aufmachen/zumachen ’тс’, гал. dichtmaken ’зачыняць’) (Непакупны, Связи, 86–89).
Ро́счынак (росчынок) ’рашчына’ (хойн., Мат. Гом.). Можна дапусціць уплыў польск. мовы (rozczyn ’тс’ з суф. *‑ъkъ > ‑ок). Аднак вядома і польск. rozczyna ’тс’. Да раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) і чыніць < прасл. *činiti ’рабіць’ (гл.). Параўн. укр. ро́зчин ’раствор’.
Ро́счырк ’завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго-небудзь подпісу’, ’след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта’ (ТСБМ). З рус. росчерк, якое з раз‑/рос‑ і черкну́ть/черкать < черта́ (Гараеў, 413; Фасмер, 4, 344).