Расці́ ’станавіцца большым, павялічвацца, развівацца’ (ТСБМ), росці́ ’тс’ (ТС), росць ’тс’ (Бяльк.). Параўн. укр. рости́, рус. расти́, ст.-польск. róść ’тс’, чэш. růsti, славац. rásť, в.-луж., н.-луж. rosć, палаб. rüst, серб.-харв. ра́сти, славен. rasti ’тс’, балг. раста́, макед. расте ’тс’. Прасл. *orsti выводзіцца з прасл. *red‑/*rod‑ > *rodt‑, параўн. славен. rediti ’карміць, рабіць тоўстым, расціць, расці’, redivo ’сілкуючы элемент’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)