Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ко́ршак ’ястраб, каршун’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Грам., Сержп. Пр., Бяльк.). Гл. каршун.

Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. кос ’шпак’, балг. кос ’чорны дрозд’, серб.-харв. ко̑с, славен. ks ’тс’, польск. kos, чэш. kos, славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śsati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.

Ко́слаўка ’пасма мятага льну’ (Сцяшк. Сл.). Да космаука. Гл. космы.

Ко́смас ’сусвет’ (ТСБМ). Праз рус. космос з грэч. κόσμος (Шанскі, 2, 8, 349).

Ко́смы ’пасмы валасоў’ (ТСБМ, Нік. Напаў., Яруш., Мат. Гом.). Укр. косм, рус. космы ’тс’, ст.-рус. космъ ’пасма валасоў’, балг. косъм ’волас’, макед. косма, славен. kósma ’тс’, польск. kosm ’пасма валасоў’, чэш. kosm ’тс’, в.-луж. kosm ’волас’. Прасл. kosmъ было ў апошні час супастаўлена (Кноблах і Трубачоў, Эт. сл., 11, 147) са ст.-грэч. κόσμος ’парадак, аздабленне’. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб ідэнтычным паходжанні ст.-грэч. κόμη ’валасы’ (*kosma > *komā там жа). Менш надзейная сувязь з прасл. kosa з далучэннем функцыянальна няяснага фарманта ‑m‑. Гл. SP, 2, 13.

Ко́стачка ’лёска’ (Мат. Гом.). Да косць (гл.).

Ко́стур ’мыліца’ (Ян.). Укр. костур, рус. костур ’тс’, балг. костур ’шкілет, ножык’, серб.-харв. костура ’кішэнны ножык, брытва’, костур ’шкілет’, славен. kostura ’складаны нож’, польск. kostur ’касцяная палка, мыліца’, чэш. kostur ’дубінка’, славац. kostur ’нож’. Да назваў вырабаў з косці або з дрэва і косці. Прасл. kostur з kostь пры дапамозе суфікса игъ (гл. SP, 2, 26). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 11, 165–166.

Косць ’частка шкілета’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Нар. словатв., Яруш., КЭС, лаг.). Укр. кість, рус. кость, ст.-рус. кость ’тс’, ст.-слав. кость, балг. кост, серб.-харв. ко̑ст, славен. kȏst ’тс’, польск. kość, чэш. kost, славац. kosť, в.-луж. kosć, н.-луж. kosć, палаб. tʼüst ’тс’. Прасл. kostь генетычна не суадносіцца з лац. costa ’рабро’ (насуперак Бернекеру, 1, 1, 582). Серб.-харв. ко̑ст у значэнні ’рабро’ мае другаснае паходжанне. Апрача гэтага, прасл. rebro ’рабро’ нельга разглядаць як пазнейшую праславянскую інавацыю, паколькі яно мае надзейны адпаведнік у прагерм. rebia (ст.-ісл. rif, ст.-англ. ribb, с.-в.-ням. rippa). Таму больш перспектыўным з’яўляецца суаднясенне з хет. hastai, ст.-інд. ásthi, ст.-іран. asti, ст.-грэч. ὀστέον, лац. ōs, ōssis ’косць’ (Мейе, RÉS, 3, 197; Мейе, RÉS, 5, 8–9. Параўн. Шрэдар, Sprache, 9, 1, 11; Хэмп, KZ, 98, 1). Гэта група лексем характарызуецца ĭ‑асновай, што з’яўляецца дадатковым аргументам да семантычнага. Адзіную цяжкасць складае «рухомае к», якое атрымлівае тлумачэнне як узнікшае ад прасл. x. Такім чынам, kostь < *xostь пад уздзеяннем дысіміляцыйных тэндэнцый. Параўн. прасл. kamy ’камень’ і ст.-інд. áśmaḥ ’тс’ (Мартынаў, Слав. акком., 160–162).

Кось-кось ’падзыванне коней’ (ТСБМ, ТС, Нар. лекс., Бяльк., З нар. сл.). Гл. кося-кося і кося.

Ко́ся ’ласкальная назва каня’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Яруш., Бяльк.). Магчыма, пры дапамозе гіпакарыстычнай суфіксацыі на ‑asia ад konь: *koniasia > kosia. Гл. SP, 2, 33.