Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кірмашава́ць ’праводзіць час на кірмашы, святкаваць, гуляць’ (Шат., Др.-Падб.). Параўн. кермашаваць. Гл. кірмаш.

Кірмашо́вікі ’пярэднія зубы’ (Янк. Мат., Сцяшк. Сл.). Гл. кірмашовыя.

Кірмашо́выя (зубы) ’верхнія пярэднія (зубы)’ (Жд. 3, КЭС, лаг.). Мабыць, ад «выстаўленыя (як на кірмашы)» зубы.

Кі́рна ’А‑падобная прылада, сажань’ (Сцяшк. Сл.), ’тоўсты сук’, ’раздвоены корань у караняплодах’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kirna ’корань дрэва’ (там жа, 405).

Кірназава́ць ’знаходзіцца ў стане цечкі (пра свінню)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірноз.

Кірна́ты1 ’вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.

Кірна́ты2 ’невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.

Кірно́з ’спакладаны кабан’ (ДАБМ, Сцяшк., Бір.). З польск. kiemas. Гл. кнораз.

Кірну́ць ’падрамаць, паспаць удзень’ (Сцяшк. Сл.). Ад *кімарнуць да кімарыць (гл.).

Кі́рпа — ’пра кароткі задзёрты нос’ (ТСБМ, Жд. 2). Укр. кирпа ’тс’. Балтызм. Да *kirpa. Параўн. яшчэ літ. apkir̃pti ’абкарнаць’ і рус. курносый < корноносый. Гл. кірпаты, кірпаносы (Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Параўн. таксама з пункту погляду семантыкі кірзаты (гл.) ’кірпаты’. Існуе думка аб тым, што кірпа зваротнае ўтварэнне ад кірпаты (ЕСУМ, 2, 437).

Кірпано́сы ’курносы’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Гл. кірпа, кірпаты.