◎ Мышля́к, мышлёк ’саломенны матрац’ (стол., лін., Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мяшок (гл.).
◎ Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.
Мы́шца ’мускул’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мышца (Крукоўскі, Уплыў, 72), у якой са ст.-рус. мышьца < ст.-слав. мышьца. Да мыш (Фасмер, 3, 27).
Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.
◎ *Мы́шчыкалатка, мышчыкълътка ’костачка (чучалак) у пальцы’ (гарадоў, Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мышчалка і шчыкалатка (гл.).
◎ Мышэка (дзіц.) ’мыш і іншы невялікі касматы звярок’ (Нас.). Да мыш (гл.). Параўн. таксама машэка, мысека©.
Мыш’я́к ’хімічны элемент Arsenicum’, мышша́к ’тс’ (Нас.), мыша́к (Бяльк.). З рус. мышьяк, якое першапачаткова абазначала ’мышыны яд’. Параўн. мыша́к 1 ’мышыны гарошак’.