Паўста́ць 1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.
Паўста́ць 2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.
◎ Паўстро́й ’лес другога гатунку’ (жытк., Мат. Гом.). Да паў- і строй, якое (з’яўляючыся прафесійным словам) паходзіць з рус. строить ’будаваць’.
◎ Паўстрэ́ссю ’пад стрэхамі’ (круп., Сл. ПЗБ). З ⁺падстрэлю, якое замест падстрэшшу. Аб мене ш > с гл. Карскі, 1, 386.
◎ Паўсуке́нак ’паўсукно’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ). З польск. pólsukienko, якое з pólsukno ’паўсукно, лёгкае сукно, кашамір’.
◎ *Паўсцягаць, ст.-бел. повстегати, повстягати ’стрымліваць’ (1529 г.) запазычана са ст.-польск. powściągać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197).
Паўсю́дна ’усюды’ (ТСБМ). Укр. повсю́дно ’тс’. Утвораны ад прыметніка паўсю́дны, які да па‑ і ўсю́ды (гл.). Апошняе з зыходнай формы vьxǫdy (ESSJ SG, 2, 738).
◎ Паўсю́дых ’усюды’ (Нас.). Да па‑ (гл.) і ўсюдых. У апошнім канчатак ‑ых — гэта форма Р. скл. мн. ліку слова ўсюды (гл. Карскі, 1, 67).⇉^
◎ Паўсягды́ ’заўсёды’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Укр. повсегда, повседа, рус. повсегди, ст.-рус. повьсьгда ’тс’. Да па‑ (< прасл. po‑) і vbxъkъde (укр. всігди, всагде, всягди, всюгди), рус. всегди, всегды, польск. wszegdy, в.-луж. wsehdie, чэш. рож- наўск. ośóhdć, славен. vsigde, серб.-харв. свѣгде, svagdi, svugdje, svugdi, макед. сегде, ст.-слав. вьсегда). Канчатак -м, магчыма, адпавядае літ. -os у visadös ’заўсёды’ (Фасмер, і, 362).
Паўсядзённы ’штодзённы, пастаянны’ (ТСБМ). З па‑ (< прасл. po‑), ‑усё (< прасл. vьsь‑) і ‑дзённы (< прасл. dьnʼьnьjь). Параўн. ст.-рус. повседенный (повьсьдньныи) ’тс’.
◎ Паўсяно́ўваць ’назапашваць сена’ (навагр., Сл. ПЗБ). Да па‑ і + усенаваць < сена (гл.).