Паўсягды́ ’заўсёды’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Укр. повсегда́, повседа́, рус. повсегда́, ст.-рус. повьсьгда ’тс’. Да па‑ (< прасл. po‑) і vьxъkъde (укр. всігди, всагде, всягди, всюгди), рус. всегди, всегды, польск. wszegdy, в.-луж. wsehdźe, чэш. рожнаўск. všáhdě, славен. vsigde, серб.-харв. сва̏где, svagdi, svugdje, svugdi, макед. сегде, ст.-слав. вьсегда). Канчатак -м, магчыма, адпавядае літ. -os у visadōs ’заўсёды’ (Фасмер, і, 362).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)