◎ Паўплі́ца ’паўпрыца’ (жлоб., Мат. Гом.). Да паўпрыца (гл.). Аб пераходзе р > л гл. Карскі., 1, 315.
◎ Паўпру́га ’пояс’ (бых., Мат. Маг.). Да папруга (гл.). Паў- (замест па‑) у выніку дзеяння народнай этымалогіі.
◎ Паўпры́ца, попрыца, парпліца, поўпрыца, поўпрыца, драг. пупрыця ’металічная пята з воссю, жалезным шворанем, на якім круціцца верхні камень жорнаў, і якая рэгулюе, мяльчэй ці буйней малоць’ (Дразд., Сержп. Грам., Сцяшк., Бір., Ян., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; КЭС, лаг.; асіп., Шатал.), ’млён’ (Янк. 3.), хоц. ’упарты чалавек’ (Мат. Маг.), ’дэталь у ветраку’ (Маш.). Балтызм. Параўн. літ. pumpure, pumpure ’паўпрыца’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 347). Лаўчутэ (Балтизмы, 49) удакладняе: крыніцай запазычання з’явіліся дэмінутыўныя формы pumpurikėy pumpurytė ’тс’.
◎ Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ^ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.
Паўро́за, паўро́зы, паўру́зы, по́ўрас, поўро́з, паўро́з, паўро́за, повро́зы ’матуз, шнур’, ’абора’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Сл. Брэс., ТС; лях., смарг., слуц., бярэз., Сл. ПЗБ), брасл. паўрос ’повад’ (Сл. ПЗБ), поўро́з ’рага’ (ТС), повро́зы, поўразка ’завязкі ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), поўразы ’петлі для гузікаў’ (Ян.), паўрозы ’махры’ (івац., Сл. Брэс.; Мат. Гом.), ст.-бел. поврозъ, паврозъ ’вяроўка’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. powróz ’тс’, ’шнур’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 29).
◎ Паўро́кі ’сурокі, урокі’ (віл., Крачк.), поўрбчыць ’сурочыць’ (ТС). Да па· і сурокі. сурочыць, урбкі (гл.).
◎ Паўрубе́нь ’рубель для прыціскання снапоў або сена на возе’ (ДАБМ, 882). З пирубень, парубень ’тс’ (глыб., віл., докш., мядз., лаг., смаляв., маладз., ДАБМ, к. 289) пад уздзеяннем народнай этымалогіі. Да рубінь, рубіль (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Паўскра́й ’ля, каля’ (ТСБМ). Да паўз і край 1 (гл.).
Паўста́нак ’невялікая чыгуначная станцыя’ (ТСБМ, Касп.). З рус. полустанок, якое з полустанция ’дадатковая станцыя чыгункі без правоў сапраўднай станцыі’ і аформілася пад уплывам слова стан (а магчыма, і польск. przystanek kolejowy).
Паўста́нец ’бунтаўшчык’ (Нас., Шат.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. powstaniec ’тс’ (Даль, 3, 374). Гл. паўстаць 2.