Паўрубе́нь ’рубель для прыціскання снапоў або сена на возе’ (ДАБМ, 882). З пирубень, парубень ’тс’ (глыб., віл., докш., мядз., лаг., смаляв., маладз., ДАБМ, к. 289) пад уздзеяннем народнай этымалогіі. Да рубінь, рубіль (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)