Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Саксу́н ’від качкі’ (Мат. Гом.). З рус. соксу́н ’утка Anas clypeata L.’. Паводле Фасмера (3, 709), запазычанне. Параўн. казах. soksur ’від качкі’.

Саку́н ’чалавек, які постфікс ся ў зваротных дзеясловах вымаўляе як са’ (Серб., Шат., Скарбы). Ад незафіксаванага *сакаць з суф. ‑ун. Фасмер, 3, 548, гл. там жа і літ-py, як семантычную паралель прыводзіць егу́н, ягу́н — прозвішча беларусаў і інш. акаючага і якаючага рускага насельніцтва паводле характэрных асаблівасцяў маўлення.

Сакуя́ш ’цёплая кофта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сак1 з суф. ‑яш (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35); ‑у‑ рэшта старой асновы на ‑ŭ‑.

Сала́, со́лка ’востраў сярод ракі, пакрыты лазой і кустамі’, ’камяністы выступ сярод рэчкі’ (іўеў., Арашонкава і інш., БЛ, 3, 45), сала́ ’водмель, востраў’, ’узвышанае месца сярод балота’ (іўеў., віл., швянч., Сл. ПЗБ). З літ. salá ’востраў’; гл. Арашонкава і інш. у названай крыніцы; Сл. ПЗБ, 4, 350.

Са́ла1 ’тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС, Нар. сл.), ’сала, здор’ (Сл. ПЗБ), ’курыны тлушч’ (Жд. 1), ’гусіны тлушч’ (Мат. Гом.), ’мясістая абалонка ў гарбузе’ (навагр., З нар. сл.), ’белая сарцавіна камыша’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.), салны́ця ’унутранае сала’ (Сл. Брэс.). Агульнаславянскае; рус. са́ло ’сала, нутранае сала’, укр. са́ло ’сала; здор’, стараж.-рус. сало, польск. sadło ’нутраны тлушч наогул’, в.-луж. sadło ’топленае сала, тлушч’, н.-луж. sadło ’нутраны тлушч, сала’, чэш. sádlo ’від жывёльнага тлушчу’, славац. sadlo ’тс’, серб.-харв. са̏ло ’нутраны тлушч, свіны тлушч’, славен. sál̥o ’нутраны тлушч’, балг. са́ло ’нутраны тлушч’, ’мяккая тканка вакол насення ў гарбузе, перцы і г. д.’, макед. са́ло ’свіны тлушч; нутраны тлушч’. Прасл. *sadlo. Дэрыват ад кораня *sad‑ (які ў *saditi ’садзіць’), г. зн. ’тое, што садзіцца на мяса або на нейкія часткі цела’; гл. Міклашыч, 287; Мацэнауэр, LF, 19, 244; Младэнаў, 567; Брандт, РФВ 24, 145; Фасмер, 3, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сумненні адносна словаўтварэння ў Махэка₂ (535), які праславянскай лічыць форму *sadidlo, і Рэйзака (558); апошні лічыць магчымым утварэнне слав. слова ад і.-е. sa‑ ’сыціць’. Аналагічна Сной₁, 552. Мартынаў (Этимология–1982, 9) параўноўвае з прус. saltan ’сала’, літ. lašiniai ’сала’, марфалагічна тоесных слав. *sadlo, але фанетыку кораня цяжка давесці.

Са́ла2 ’бома для прыціскання бервяна на козлах’ (дзісн., КЭС), ’рычаг (цяжкае бервяно)’ (нараўл., Сл. ПЗБ), ’груз на калодзежным жураўлі’ (Сл. Брэс.). Да сала1. Калька літ. lašinai ’сала’, ’палка або чурбан для прыціскання дошак’.

Сала3 ’«жалезныя свечы» на аржавенні-вадзе, дзе шмат жалезных спалучэнняў’ (Нік. Очерки). Да сала1 (гл.).

Са́ла4 ’ледаход’ (Байк. і Некр.). Да сала1, параўн. рус. са́ло ’першая корка лёду’; гл. Фасмер, 3, 550.

Салаве́й ’маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам’. Агульнаславянскае; укр. солові́й, солове́й, рус. солове́й, ст.-рус. соловии, руск.-ц.-слав. славии, польск. słowik. Прасл. *solvьjь, якое потым у некаторых славянскіх мовах было пашырана рознымі суф. Большасць даследчыкаў (Младэнаў, 588; Брукнер, 501; Махэк₂, 556; Фасмер, 3, 711) лічаць дэрыватам ад прасл. *solvъ ’жаўтавата-шэры’ (параўн. рус. солово́й ’тс’) з суф. ‑ьjь (SP, 1, 84). Назва птушкі па колеру апярэння. Паралель у ст.-прус. salowis ’салавей’. Параўноўвалі таксама з літ. šalvas, šalvis ’харыус’, гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 110, і інш.; і са ст.-в.-ням. swolawa ’ластаўка’, ст.-ісл. svola ’тс’, гл. напрыклад Сольмсен, AfslPh, 24, 575; Шустар-Шэўц, 2, 1332; Борысь, 559; супраць Фасмер, там жа. Мартынаў (Этимология–1982, 9) не аддзяляе салавей ад слава і першасным значэннем лічыць ’той, хто пяе славу’.

Салаве́ць ’рабіцца мутным, невыразным (пра вока)’, ’рабіцца, вялым, санлівым ад зморанасці, ап’янення’ (ТСБМ). З рус. солове́ть, якое ад соло́вый, солово́й ’жаўтавата-шэры, мутны’ (Праабражэнскі, 1, 664; 2, 353 і наст.). Для рус. дзеяслова Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 712) дапускаюць кантамінацыю з осоветь (гл. савець).

Салагу́бы ’губаты’ (Ян.). Кантамінацыя салапаты (гл.) і губа.

Сала́ґа ’хто фанабэрыста’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Вуснае запазычанне рус. размоўн. шутл. і зняважл. сала́га ’малады матрос; малады нявопытны салдат’, наогул ’малады нявопытны чалавек’, якое з марскога слэнга і ўзыходзіць, відаць, да папярэдняга.

Саладу́ха ’салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр. солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.

Сала́ка ’дробная марская рыба сямейства селядцоў’ (ТСБМ). З рус. сала́ка, дзе таксама сала́га, салаку́ша; запазычанне з фін. salakka ’рыба Alburnus lucidus’, эст. salakas. Гл. Фасмер, 3, 549; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 191–192.