Саладу́ха ’салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр. солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)