◎ Мытрахля́сьце, мытрахлясці ’абтрапаны падол вопраткі, адзення’ (Касп., Сл. Эп.-Шып.). Да матрахлясы (гл.).
◎ Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.
◎ Мы́ўніца ’лазня’ (віц., маг., мін., Яшк.), ст.-рус. мовня, мовьня, мовьница, мовница ’тс’ (X ст.), якія ад дзеяслова шматразовага дзеяння мывати < мыти. Да мыць (гл.).
◎ Мы́ха — у выразе пад мылу ’пад паху’ (Ян.). Можна дапусціць кантамінацыю лексем мышца і ηάχα (гл.).
◎ Мыхта́йка ’гальштук’ (драг., З нар. сл.). З польск. miktajza ’тс’, якое з англ. necktie ’тс’, якое на Палессі асацыіравалася з дзеясловам мыхтітэ ’мігацець’: колеры на гальштуках звычайна былі яскравыя і мігацелі ў вачах. Гл. таксама міктайза (Глінка, Бел.-польск. ізал., 30).
Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtel ’лазня’, ’ванна’.
◎ Мыце́ня ’мыццё’ (шчуч., З нар. сл.), ганц. мыценье, ваўк. мыцэня ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да мыць (гл.). З двайным суфіксам аддзеяслоўных назоўнікаў.
◎ *Мыце́чка, лін. мытечка ’вязка сушаных уюноў’ (Сл. Брэс.). Да вітка (гл.) ’прут, дубец’. Параўн. серб.-харв. витка ’прут для пляцення кошыкаў’, ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’. Роднасныя да віць (гл.).
Мы́цка 1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.
Мы́цка 2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.
◎ Мыцця́нка, маццянка ’больш дасканалая дуда з некалькімі гукамі’ (Інстр. III). Да муццпнка (гл.).