Матрахля́сы ’вельмі парванае адзенне’ (Грыг.). З польск. materklasy ’старызна, хлам’, якое Брукнер лічыць скажоным materiały, аднак змяшчае гэта ў артыкуле matka. Больш правільна гл. бел. мартаплясы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)