Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)