ДО́ГА ((Doga) Еўжэніу) (Яўген Дзмітрыевіч; н. 1.3.1937, с. Мокра Рыбніцкага р-на, Малдова),
малдаўскі кампазітар. Нар.арт. Малдовы (1982), нар.арт.СССР (1987). Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малд. радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім муз. вучылішчы. Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малд.муз. фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, стр. квартэты, 9 хароў на вершы Я.Букава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драм.т-ра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т. л. «Лаутары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978), «Марыя, Мірабела» (1982). Дзярж. прэмія Малдовы 1980, прэмія Румыніі 1982, Дзярж. прэмія СССР 1984.
ДО́ГЕЛЬ (Аляксандр Станіслававіч) (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскі ун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук. працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;
ДО́ГЕЛЬ (Валянцін Аляксандравіч) (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук. працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
ДО́ГЕЛЬ (Іван Міхайлавіч) (19.3.1830, маёнтак Залессе, Вщебская вобл. — 29.8.1916),
расійскі фармаколаг. Ганаровы чл.Ваен.-мед. акадэміі, Казанскага і Тартускага ун-таў, замежных акадэмій і таварыстваў. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1854). З 1869 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па праблемах уздзеяння лек. сродкаў на сардэчна-сасудзістую і нерв. сістэмы. Упершыню вызначыў магчымасць рэфлекторнага спынення дзейнасці сэрца шляхам раздражнення слізістай абалонкі носа парай хлараформу.
Тв.:
Сравнительная анатомия, физиология и фармакология сердца. Казань, 1895;
ДО́ГЕЛЬ (Мацей) (6.8.1715, былая в. Гембулы Лідскага пав. Віленскага ваяв. — 24.2.1760),
педагог, гісторык-архівіст, прававед. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў (1730, святар з 1732) і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З канца 1740-х г. рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснаваў школу з асобным інтэрнатам для шляхецкай моладзі. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах і б-ках Германіі, Францыі, Галандыі, дзе сабраў шмат гіст. і дыпламат. дакументаў. Запланаваў выданне збору міжнар. трактатаў «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага», выйшлі 3 тамы (т. 1, 1758, т. 4, 1764, т. 5, 1759). Нявыдадзеныя матэрыялы захоўваюцца ў Рас.нац. б-цы ў Пецярбургу. Выдаў збор дакументаў «Граніцы Польскага каралеўства і Вял.кн. Літоўскага» (1758) па размежаванні дзярж. граніцы ВКЛ з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Зборнікі Д. як гіст. крыніца не страцілі свайго значэння.
догападобныя сабакі, група парод службовых сабак. Выкарыстоўваліся як паляўнічыя, баявыя, вартавыя і ахоўныя, цяпер — як свойскія вартавыя і службовыя сабакі. Радзіма Д. — Тыбет; пашырыліся да Еўропы, Паўн. Афрыкі, Японіі. Ад тыбецкіх Д. узніклі сучасныя пароды — баксёры, бульдогі, мастыфы і інш. Назва «Д.» захавалася за ням., выведзеным у Германіі ў сярэдзіне 19 ст., стараж. байцоўскім бардоскім і белым паляўнічым аргенцінскім, выведзенымі ў 1920-я г.
Нямецкі Д. — самая вял. сярод інш парод сабак. Выш. ў карку 72—80 см, маса 70 кг і больш Канстытуцыя моцная, сухая, касцяк і мускулатура магутныя. Грудзі глыбокія, галава доўгая, з шырокімі масіўнымі сківіцамі, на доўгай шыі. Поўсць кароткая, густая, бліскучая. Масць чорная. мармуровая, палевая. тыгравая, блакітнавата-шэрая розных адценняў. Характэрны алюр — галоп.
ДО́ГМА (ад грэч. dogma меркаванне, рашэнне, вучэнне),
палажэнне, якое прымаецца на веру як бясспрэчная ісціна. Характэрная рыса Д. — сляпая вера ў аўтарытэты, абарона застарэлых, памылковых або недаказаных палажэнняў. У ант. л-ры тэрмін «Д.» абазначаў агульнавядомае палажэнне, якое з’яўлялася бясспрэчнай ісцінай; такую ж назву мелі некат. дзярж. ўказы і пастановы. У стараж.-грэч. філасофіі дагматыкамі называлі філосафаў, якія ў процілегласць скептыкам сцвярджалі што-небудзь станоўчае. Аснову любых рэлігій складаюць догматы рэлігійныя, што прымаюцца на веру і абавязковыя для ўсіх. У галіне навукі Д. набываюць нязменныя формы, застарэлыя палажэнні, якія прымаюцца без уліку гіст. умоў, абараняюцца кансерватыўна мыслячымі вучонымі. Дагматычнае мысленне перашкаджае развіццю навукі, скоўвае творчасць.