МА́ЛІКЕН ((Mulliken) Роберт Сандэрсан) (7.6.1896, г. Ньюберыпарт, ЗША — 31.10.1986),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1936), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1965). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т у Кембрыджы (1917) і Чыкагскі ун-т (1921 д-р філасофіі), дзе і працаваў да 1923 і з 1928 (з 1931 праф.). У 1964-71 праф. ун-та штата Фларыда ў Маямі. Навук. працы пераважна па квантавай хіміі. Распрацаваў асновы метаду малекулярных арбіталей (адначасова з англ. хімікам Дж.Ленард-Джонсам і ням. фізікам Ф.Гундам; 1928—32). З дапамогай гэтага метаду вызначыў электронныя структуры шматлікіх складаных малекул. Нобелеўская прэмія 1966.
падрод кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. У культуры з 4 ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове М. звычайнай, або чырвонай (R. idaeus), М. чорнаваласістай (R. melanolasius) і інш. На Беларусі найб. вядомая М. звычайная. Трапляецца ў сырых лясах, хмызняках, вырошчваюцца сарты Навіна Кузьміна, Новакітаеўская, Ньюбург і інш., ёсць рэмантантныя (пладаносяць увесь вегетацыйны перыяд).
Лістападныя Кусты выш. да 3 м са шматгадовым карэнішчам. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае. Кветкі двухполыя, белыя, суквецце — гронка або шчыток. Плод — складаная касцянка, чырв. ці жоўтая, у адрозненне ад ажыны лёгка здымаецца з кветаложа. Плады маюць у сабе 5—7% цукру, 1,5—2% арган.к-т, вітаміны В, С, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.
амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Роўландам).
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Брагінка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 87 км ад Гомеля, 65 км ад чыг. ст. Рэчыца. 355 ж., 117 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
МАЛІ́НІН (Мікалай Іванавіч) (20.3.1893, пас. Сафіеўка Бранскай вобл., Расія — 26.2.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З 1921 на сав. і парт. рабоце ў Нароўлі, Рэчыцы, Гомелі. У 1941 сакратар Палескага абкома КП(б)Б, з ліст. 1941 на парт. рабоце ў Алтайскім краі. Са жн. 1943 да лют. 1944 у тыле ворага, сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—60 на парт. рабоце. Чл.ЦККПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—63.
МАЛІ́НІН (Міхаіл Сяргеевіч) (28.12.1899, в. Палуціна Антропаўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 24.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, арміі, фронту. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па разгроме фаш. войск у час Беларускай аперацыі 1944. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.