род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 70 (паводле інш. звестак да 110) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. і Паўн. Амерыцы. Культывуюцца С. алейны, або аднагадовы (H. annuus), і тапінамбур. У пач. 16 ст. С. завезены ў Еўропу, дзе яго вырошчвалі як дэкар., а пазней агароднінную (насенне) культуру; у Расіі — з канца 17, як алейная — з сярэдзіны 19 ст. На Беларусі вырошчваюць С. алейны як харч., кармавую, меданосную расліну.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты (выш. ад 20 см да 4—6 м) з простымі ці разгалінаванымі ўверсе сцёбламі.
Лісце чаргаванае або супраціўнае, зубчастае, апушанае, чаранковае. Суквецці — адзіночныя кошыкі на верхавінках сцябла і яго бакавых галінак, дыяметрам 4—70 см, маюць да J тыс. кветак. Шэрагу відаў С. ўласцівы геліятрапізм (асобны выпадак фотатрапізму). Плод — сямянка. З насення С. алейнага атрымліваюць сланечнікавы алей, макуха і шрот — высокабялковы корм для жывёл, кошыкі суквеццяў перапрацоўваюцца на муку, разам з зялёнай масай ідуць на сілас. Харч., лек., тэхн., дэкар., кармавыя, меданосныя расліны.
А.М.Скуратовіч.
Сланечнік: 1 — агульны выгляд: 2 — спелы кошык; 3 — кошык у разрэзе; 4 — плады сланечніку (а — алейнага; б — прамежкавага; в — грызавога).
раслінны тлусты алей з насення сланечніку. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Залаціста-жоўтая вадкасць, шчыльн. 924 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -16 да -19 °C. Паўвысыхальны алей (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як харч. прадукт, для вырабу маянэзаў, як сыравіну ў вытв-сці маргарыну, пакостаў, алкідных смол, мыла.
раслінныя згуртаванні з нізкарослых форм дрэў, хмызнякоў і кусцікаў (елка, лістоўніца, кедр, хвоя, бук, рабіна, бяроза, ядловец, верас і інш.), што сцелюцца па зямлі. Развіваюцца ў неспрыяльных умовах для прамаствольнага росту (нізкія т-ры, моцныя вятры, працяглае і глыбокае снегавое покрыва і інш.). Трапляюцца ў гарах, каля верхняй мяжы лесу (часта ўтвараюць цяжкапраходныя зараснікі), у тундры і лесатундры, на марскіх берагах. Працягласць жыцця ў С. большая, чым у прамастаячых дрэвавых раслін (напр., сланікавая форма хвоі звычайнай ў гарах жыве да 1000 гадоў). Падзяляюцца на сланцы — сцелістыя дрэвы, уласна С. — сцелістыя хмызнякі і сланічкі — сцелістыя кусцікі (верасоўнікі), што разам складаюць асобы морфагенетычны рад жыццёвых форм дрэвавых раслін.
СЛАНІ́МСКІ (Антон Антонавіч) (н. 13.10.1948, в. Салтанаўшчына Нясвіжскага р-на Мінскай вобл),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1988). Скончыў БДУ (1972). З 1982 нам. старшыні Бел.рэсп. праўлення Навук.-эканам.т-ва. З 1988 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 адказны сакратар «Беларускага эканамічнага часопіса». Навук. працы па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Тв.:
Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. Мн., 1990;
Научный потенциал республики. Мн., 1991 (у сааўт.);
Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);
Малый бизнес в СНГ и Восточной Европе: трудности роста (середина — вторая половина 90-х гг.). М., 1997 (у сааўт.);
Наука стран Европы на пороге 111 тысячелетия. Киев, 1999 (у сааўт.);
Barriers for the development of small innovative enterprises in transition countries // Utilizing technology transfer to develop small and medium enterprises. Ser. 4. 2001. Vol. 27.
СЛАНІ́МСКІ (Зіновій) (Хаім Зеліг) Якаўлевіч (31.3.1810, г. Беласток, Польшча — 15.5.1904),
матэматык, вынаходнік, папулярызатар прыродазнаўчых ведаў. Самастойна вывучаў матэматыку і астраномію. Вынайшаў (1840) і запатэнтаваў (1845) адну з найб. простых мех. падсумоўвальных машын. Даказаў тэарэму пра ўласцівасці кратных лікаў (тэарэма С.), на аснове якой сканструяваў арыфм. машыну дыскрэтнага лічэння (множанне і дзяленне цэлых лікаў, здабыванне квадратных каранёў). Прапанаваў метад квадруплекснай сувязі (1858; амаль на 20 гадоў раней за Т.Э.Эдысана) Аўтар дапаможнікаў і навукова-папулярных прац па матэматыцы, астраноміі, геаметрыі і інш. Дзямідаўская прэмія 1845.
Тв.:
Описание нового числительного инструмента, изобретенного Зелигом Слонимским. СПб., 1845;
Zur Freiheit bestimmt, Alexander Humboldt — eine hebräische Lebensbeschreibung. Bonn, 1997.
Літ.:
Беспамятных Н.Д. Математическое образование в Белоруссии: Ист. очерк. Мн., 1975;
Гутер Р.С., Полунов Ю.Л. От абака до компьютера. 2 изд. М., 1981;
Апокин И.А., Майстров Л.Е. История вычислительной техники. М., 1990.
рускі пісьменнік. Унук З.Я.Сланімскага. Вучыўся ў Петраградскім ун-це. Першая кніга — зб. апавяданняў пра 1-ю сусв. вайну «Шосты стралковы» (1922). Раман «Лаўровы» (1926; 2-я рэд. 1953), трылогія «Інжынеры» (1950), «Сябры» (1954), «Равеснікі стагоддзя» (1959) і інш. пра інтэлігенцыю. Аўтар рамана «Сярэдні праспект» (1927), «Праз сем гадоў» (1963), «Кнігі ўспамінаў» (1966) і інш. Ад эфектнага метафарычнага стылю ранніх твораў пазней прыйшоў да лаканічнага рэаліст. стылю.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1969—70;
Избранное. Т. I—2. М., 1980.
Літ.:
Луговцов Н. Михаил Слонимский: Критико-биогр. очерк. М., 1966.
расійскі балетазнавец, сцэнарыст, педагог. Ганаровы д-р Парыжскага ун-та танца (1959). Вучыўся ў Школе рус. драмы ў Петраградзе (1918), у Петраградскім ун-це. З 1922 працаваў у Ленінградскім ін-це гісторыі мастацтваў (з перапынкамі), з 1932 выкладаў у Ленінградскім харэагр. вучылішчы. З 1962 праф. Ленінградскай кансерваторыі. На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі паставіў балет «Салавей» М.Крошнера (1939, сумесна з А.Ермалаевым). Напісаў сцэнарыі балетаў: «Юнацтва» М.Чулакі, «Сцежкаю грому» К.Караева, «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Ікар» С.Сланімскага і інш. Аўтар кніг пра балет «Жызэль» (1926), «Сільфіда» (1927), «Шчаўкунок» (1934), «Майстры балета» (1937), «П.І.Чайкоўскі і балетны тэатр яго часу» (1956), «Драматургія балетнага тэатра XIX ст.» (1977), «Цудоўнае было побач з намі» (выд. 1984), падручніка «Асновы характарнага танца» (1939; у сааўт.).
значнае павелічэнне ч. цела, абумоўленае ацёкам і залішнім утварэннем фібрознай тканкі ў скуры, падскурнай клятчатцы ў выніку працяглага парушэння адтоку лімфы. Часцей бывае С. ног, радзей рук, палавых органаў і інш. Падзяляецца на першасную і другасную. Першасная С. бывае прыроджаная і спадчынная, звязана з заганамі развіцця калектарных лімфатычных сасудаў і недастатковасцю іх клапаннага апарату. Другасная С. узнікае ў выніку закупоркі лімфатычных сасудаў, пры сцісканні сасудаў пухлінамі, туберкулёзе і інш. Прыкметы С.: скура паступова дэфармуецца, навісае складкамі, з’яўляюцца трэшчыны, язвы, разрастанні; пашкоджаныя ч. цела дасягаюць значных памераў. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
зубное рэчыва (дэнцін) біўняў сланоў (афрыканскага, індыйскага і маманта). Моцны, аднародны, белы з жоўтым адценнем матэрыял, добра паддаецца рэзцы, шліфаванню, пасля пластыфікацыі гнецца. Каштоўная сыравіна для вырабу ўпрыгожанняў і тэхн. мэт. Экспартуецца з Афрыкі і Індыі. Заменнікі С.к. — зубы кашалотаў, нарвалаў, маржоў, таксама раслінная С.к. з насення пальмы фітэлефас.