СЛАНІ́МСКІ (Юрый Іосіфавіч) (13.3.1902, С.-Пецярбург — 23.4.1978),
расійскі балетазнавец, сцэнарыст, педагог. Ганаровы д-р Парыжскага ун-та танца (1959). Вучыўся ў Школе рус. драмы ў Петраградзе (1918), у Петраградскім ун-це. З 1922 працаваў у Ленінградскім ін-це гісторыі мастацтваў (з перапынкамі), з 1932 выкладаў у Ленінградскім харэагр. вучылішчы. З 1962 праф. Ленінградскай кансерваторыі. На сцэне Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі паставіў балет «Салавей» М.Крошнера (1939, сумесна з А.Ермалаевым). Напісаў сцэнарыі балетаў: «Юнацтва» М.Чулакі, «Сцежкаю грому» К.Караева, «Бераг надзеі» А.Пятрова, «Ікар» С.Сланімскага і інш. Аўтар кніг пра балет «Жызэль» (1926), «Сільфіда» (1927), «Шчаўкунок» (1934), «Майстры балета» (1937), «П.І.Чайкоўскі і балетны тэатр яго часу» (1956), «Драматургія балетнага тэатра XIX ст.» (1977), «Цудоўнае было побач з намі» (выд. 1984), падручніка «Асновы характарнага танца» (1939; у сааўт.).
т. 14, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)