Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

народны артыст Беларусі (працяг)

т. 18, кн. 1, с. 433

НАРО́ДНЫ АРТЫ́СТ СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася да 1991 Прэзідыумам Вярх. Савета СССР найб. выдатным дзеячам мастацтва народаў СССР за асаблівыя заслугі ў галіне развіцця культуры, мастацтва, за выдатныя дасягненні і высокае майстэрства ў прафес. дзейнасці. Устаноўлена Пастановай ЦВК СССР ад 6.9.1936.

Народныя артысты СССР у Беларусі

1940. Л.П.Александроўская.

1948. Г.П.Глебаў (Сарокін), П.С.Малчанаў, Б.В.Платонаў.

1953. А.К.Ільінскі.

1955. Л.І.Ржэцкая, У.І.Уладамірскі (Малейка), Я.К.Цікоцкі, Р.Р.Шырма.

1956. М.Дз.Ворвулеў.

1964. Т.М.Ніжнікава, Н.А.Ткачэнка.

1966. Г.Р.Рахленка.

1968. І.І.Жыновіч (Жыдовіч), З.Ф.Стома, Г.І.Цітовіч.

1969. А.І.Клімава, У.У.Корш-Саблін, Я.М.Палосін.

1971. У.І.Дзядзюшка.

1975. Ф.І.Шмакаў.

1977. С.П.Данілюк.

1978. Р.І.Янкоўскі.

1979. Я.А.Вашчак.

1980. Г.К.Макарава.

1982. В.П.Тарасаў.

1984. Я.А.Глебаў.

1985. В.М.Елізар’еў, А.М.Саўчанка.

1986. В.Ц.Тураў.

1987. І.М.Лучанок.

1988. С.М.Станюта.

1989. М.М.Яроменка.

1990. У.Г.Мулявін, В.У.Роўда.

1991. Г.С.Аўсяннікаў.

П.М.Ерашкевіч.

т. 11, с. 178

НАРО́ДНЫ АРХІТЭ́КТАР СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР за асаблівыя заслугі ў развіцці сав. архітэктуры, выдатную творчую дзейнасць у галіне горадабудаўніцтва, за стварэнне грамадз., прамысл. і сельскіх арх. комплексаў, будынкаў і збудаванняў, што атрымалі ўсенар. прызнанне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР 12.8.1967. Існавала да 1991.

Народныя архітэктары СССР у Беларусі

1970. У.А.Кароль.

1981. Г.У.Заборскі.

т. 11, с. 178

НАРО́ДНЫ ЗАСЯДА́ЦЕЛЬ,

грамадзянін, выбраны для ўдзелу ў разглядзе крымін. і цывільных спраў у судах па 1-й інстанцыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў некаторых краінах СНД. Мае роўныя правы з суддзёй. Як правіла, у склад суда, які разглядае справу, уваходзяць 2 Н.з. (за выключэннем спраў, што паводле заканадаўства могуць разглядацца суддзёй аднаасобна), зацверджаныя ў спісах Н.з. дадзенага суда ва ўстаноўленым парадку. У спісы Н.з. уносяцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, што дасягнулі 25-гадовага ўзросту і пастаянна пражываюць на тэр. раёна або горада не менш як 3 гады. Працуючым Н.з. за час выканання абавязкаў у судзе робяцца выплаты ў памеры заработку або даходу, якія яны атрымліваюць па месцы работы, непрацуючым Н.з., а таксама пенсіянерам час выканання абавязкаў аплачваецца ў памеры акладу суддзі гэтага ж суда.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 11, с. 178

«НАРО́ДНЫ ЗВОН»

(«Narodny zwon»),

газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдаваўся з 7.12.1926 да 28.3.1927 у Вільні на бел. мове лацінкай. Выходзіла 2 разы на месяц. Мела падзагаловак «Сялянска-работніцкая газета». Адстойвала сац. і нац. інтарэсы бел. народа. Заклікала да згоды і еднасці праваслаўных і католікаў, да барацьбы за зямлю, дэмакр. самаўрады, у якія б уваходзілі бел. прадстаўнікі, выступала за школу на роднай мове, супраць непамерных падаткаў і сістэмы асадніцтва ў Зах. Беларусі. Прапагандавала ў завуаліраванай форме ідэі сацыялізму, праграмныя і тактычныя ўстаноўкі БСРГ, пісала пра забастовачны рух, дэманстрацыі, вызваленне палітвязняў, рэпрэсіі супраць бел. паслоў, пра Косаўскі расстрэл 1927 і інш. Значную ўвагу надавала дзейнасці Т-ва бел. школы. Інфармавала пра культ. будаўніцтва ў БССР у час беларусізацыі, культ.-грамадскі рух беларусаў у інш. краінах. Друкавала творы Я.Коласа, М.Васілька, Я.Маланкі і інш., артыкулы І.Дварчаніна пра Я.Коласа, С.Яцвяга пра каляндарныя земляробчыя святы і інш. Выйшла 8 нумароў, 6 канфіскаваны. Закрыта паводле пастановы Віленскага акруговага суда.

С.В.Говін.

т. 11, с. 178

«НАРО́ДНЫ ЗВОН»,

газета, орган Цэнтральнага саюза беларускіх культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза). Выдавалася з 10.10 да 16.12.1930 у Вільні на бел. мове. Апублікавала адозву гал. выбарчага к-та Цэнтрасаюза да выбаршчыкаў у сувязі з выбарамі ў польск. сейм і сенат восенню 1930, «Наказ» кандыдатам у дэпутаты як праграму дзеянняў. Акцэнтавала ўвагу на барацьбе за паляпшэнне сац.-эканам. становішча насельніцтва і бел. асветы ў Зах. Беларусі ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Польшчы. Змясціла інфармацыю пра арышты дэфензівай вучняў Клецкай бел. гімназіі, пратэст Цэнтрасаюза супраць арыштаў работнікаў навукі і культуры ў БССР. Выйшла 7 нумароў.

А.С.Ліс.

т. 11, с. 178

НАРО́ДНЫ МАСТА́К БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 7.1.1944. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дзеячам выяўл. мастацтва, якія маюць ганаровае званне заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (не менш як 5 гадоў), вял. заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, манум. і дэкар.-прыкладнога, тэатр., кіна- і тэлемастацтва.

Народныя мастакі Беларусі

1944. З.І.Азгур, В.К.Бялыніцкі-Біруля, А.В.Грубэ.

1949. І.В.Ахрэмчык, С.П.Нікалаеў.

1955. А.А.Бембель, В.В.Волкаў, А.К.Глебаў.

1961. А.П.Марыкс.

1963. Я.А.Зайцаў, В.К.Цвірка, С.І.Селіханаў, Я.Р.Чамадураў.

1967. Я.Дз.Нікалаеў.

1972. А.А.Анікейчык, М.А.Савіцкі.

1983. Л.Дз.Шчамялёў.

1988. Г.Х.Вашчанка, У.І.Стальмашонак.

1991. В.А.Грамыка, А.М.Кашкурэвіч, А.М.Кішчанка, В.П.Шаранговіч, Л.М.Гумілеўскі.

1992. Б.Ф.Герлаван.

1994. П.В.Масленікаў.

1995. М.В.Данцыг.

1997. Г Г.Паплаўскі.

1999. Р.У.Кудрэвіч.

т. 11, с. 179

НАРО́ДНЫ МАСТА́К СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета СССР найб. выдатным дзеячам сав. выяўл. мастацтва, за асаблівыя заслугі ў развіцці жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар. і прыкладнога мастацтва. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 16.7.1943. Існавала да 1991.

Народныя мастакі СССР у Беларусі

1973. З.І.Азгур.

1978. М.А.Савіцкі.

т. 11, с. 179

НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК БЕЛАРУСІ,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам. выкладчыкам, выхавальнікам і інш. работнікам адукацыйных устаноў за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці. Уведзена Пастановай Прэзідыума Вярх. Савета БССР 23.11.1988. Існавала да 1995.

Народны настаўнік Беларусі

1991. Ф.Ф.Аскерка.

т. 11, с. 179

НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам, выкладчыкам і інш. работнікам агульнаадукацыйных устаноў і інш. за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці, за дасягненні ў працы, высокае прафес. майстэрства і ўдзел у грамадскім жыцці. Уведзена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 3.7.1979. Існавала да 1991 г.

Народныя настаўнікі СССР у Беларусі

1979. В.С.Аўраменка, А.Я.Ларын.

1983. Г.А.Іванова.

1985. В.Г.Гаховіч.

т. 11, с. 179