МАКАРЭ́ВІЧ (Леанід Васілевіч) (н. 5.4. 1939, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1969). З 1969 працуе ў Баранавіцкім арх.-канструктарскім аддзеле ін-та «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэрныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчужны Баранавіцкага р-на (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкома (1986), цэрквы прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск Бярозаўскага р-на, у в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на (абедзве 1992) і інш.
МАКАРЭ́ВІЧ (Мікалай Анатолевіч) (н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермскі пед.ун-т (1964). З 1988 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па гетэрагенным каталізе, тэорыі флатацыйнага ўзбагачэння калійных руд, тэрмадынаміцы і дыфузійнай кінетыцы адсарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчываў.
Тв.:
Дифференциальные теплоты в моделях полимолекулярной адсорбции // Журн. физ. химии. 1992. Т. 66, № 5.
МАКАРЭ́НКА (Іван Агеевіч) (н. 5.1.1918, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), працаваў у ім да 1988. Навук. працы па эфектыўнасці мясц. абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыягностыцы пры прафілактыцы раку маткі.
Тв.:
Применение люминесцентно-цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии. 1966. № 6;
Люминесцентная цитодиагностика и ее значение в профилактике рака матки. Мн., 1973.
МАКАРЭ́НКА (Уладзімір Сцяпанавіч) (н. 14.12.1929, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім з 1955 (у 1969—96 заг. кафедры). Навук. працы па патафізіялогіі нырак і печані.
Тв.:
Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной острой почечной ишемии (разам з В.М.Гапановіч) // Патологическая физиология и эксперимент. терапия. 1972. № 3;
Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В.У.Тушкіным) // Там жа. 1993. № 4.
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (16.4.1904, с. Мушкавічы Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 11.5.1979),
расійскі вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). З 1927 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (у 1950—60 нач. ін-та), з 1952 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па знешніх нагрузках на самалёт, што сталі асновай для стварэння норм трываласці самалётаў і інш. лятальных апаратаў. Даследаваў уплыў устойлівасці і манеўранасці самалёта на перагрузку. Дзярж. прэмія СССР 1943, Ленінская прэмія 1957.
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксей Мікалаевіч) (29.3.1863, Смаленская вобл., Расія — 15.10.1942),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Магістр вет.н. (1916), праф. (1920). Скончыў Харкаўскі вет.ін-т (1904). У 1925—29 заг. кафедры ў Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ўнутр. хваробах свойскай рагатай жывёлы, эпізааталогіі, гельмінталогіі.
Тв.:
Запаленне лёгкіх у рагатай жывёлы. Мн., 1930;
Сухоты свойскае жывёлы: (Пераважна ў быдла). Мн., 1930.
Паміж а-вамі Калімантан і Сулавесі. Злучае м. Сулавесі на Пн з Яванскім м. на Пд. Даўж. 710 км, найменшая шыр. 120 км, найменшая глыб. 930 м. Цячэнні мусоннага характару. Парты: Балікпапан (на в-ве Калімантан), Уджунгпанданг (на в-ве Сулавесі).
МАКАТУ́Н (Віктар Несцеравіч) (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1987). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хіміі неарган. гідратаў, гетэрагенным каталізе, прыкладной спектраскапіі кандэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя каардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі дынамікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, актыўныя асяроддзі для электра- і магнітарэалагічных суспензій.