МАКАРЭ́ВІЧ Мікалай Анатолевіч

(н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. хімік. Д-р хім. н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермскі пед. ун-т (1964). З 1988 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па гетэрагенным каталізе, тэорыі флатацыйнага ўзбагачэння калійных руд, тэрмадынаміцы і дыфузійнай кінетыцы адсарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчываў.

Тв.:

Дифференциальные теплоты в моделях полимолекулярной адсорбции // Журн. физ. химии. 1992. Т. 66, № 5.

З.А.Валевач.

т. 9, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)