першая лічынкавая стадыя трэматодаў. Даўж. да 0,3 мм. Цела ўкрыта раснічкамі. Выходзіць з яйца ў вадзе, некат. час плавае, потым пранікае ў цела прамежкавага гаспадара (звычайна малюска) і ператвараецца ў спарацысту (першае паразітычнае партэнагенетычнае пакаленне). У монагенетычных смактуноў падобная лічынка — онкамірацыдый.
МІРАЧЫ́ЦКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 4.3.1941, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. эканаміст. Канд.эканам.н. (1979), праф. (1994). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). З 1985 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. працы па праблемах эканомікі і арг-цыі жывёлагадоўлі, кааперацыі ў АПК, фарміраванні харч. рынкаў АПК у рэспубліцы.
Тв.:
Организация и планирование агропромышленного комплекса: В 3 ч. Ч. 1—2. Мн., 1987—89;
Эффективность производства продукции скотоводства. Мн., 1992 (разам з М.А.Бычковым);
Кооперация в теории и практике сельскохозяйственного производства. Мн., 1993 (з ім жа).
МІРАЧЫ́ЦКІ (Леў Паўлавіч) (н. 25.10.1925, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык-славіст, літаратар. Канд.гіст.н. (1972). Скончыў БДУ (1956). З 1956 навук. супрацоўнік Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — Літ. музея Я.Коласа АН Беларусі. З 1963 у Бел. т-ве дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі. З 1970 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе культ. сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй, Фінляндыяй, жыццё і творчасць бел. і замежных дзеячаў культуры, нац.-вызв. рух на Беларусі.
Тв.:
Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957;
З незабыўных дарог. Мн., 1961;
Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981;
Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992;
Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994.
МІРАЧЫ́ЦКІ (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук. працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.
МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Аланасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
горад на Украіне, у Палтаўскай вобл., на р. Харол (бас.р. Дняпро). Засн. ў 1575. Каля 50 тыс.ж. (1998). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы харч., буд. матэрыялаў і металаапр. прам-сці. Здабыча і разліў мінер. вады. Музеі: краязнаўчы і літ.-мемар. Д.Гурамішвілі. На ўскраіне горада бальнеагразевы курорт. Размешчаны ў лесастэпавай зоне. Клімат умерана кантынентальны. Асн.лек. фактары — мінер. хларыдныя натрыевыя воды (мінералізацыя да 3 г/л) і тарфяныя гразі. Мінер. воды выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб органаў стрававання, абмену рэчываў, торф — для гразевых аплікацый; таксама электралячэнне, масаж і інш.
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянт мурза) наз. буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. У бел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.