Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

КІСЦЯПЁРЫЯ (Crossopterygii),

выкапнёвыя касцістыя рыбы. 5 атрадаў. Вядомы з ранняга дэвону (каля 400 млн. г. назад), росквіту дасягнулі ў сярэднім і познім дэвоне. У сярэднім дэвоне далі пачатак наземным пазваночным. 1 сучасны від — латымерыя. На Беларусі рэшткі К. (луска), па якіх вызначаюць узрост геал. адкладаў, знойдзены ў пясчана-гліністых адкладах сярэдняга і верхняга дэвону (віцебскі, нароўскі, старааскольскі і пашыйска-кынаўскі гарызонты) Аршанскай упадзіны. К. — жыхары марскіх і прэсных вадаёмаў.

Даўж. выкапнёвых форм ад 7 см да 5 м, латымерыі — да 1,8 м, маса да 95 кг. Цела верацёнападобнае, з моцным хвастом, укрыта вял. тоўстымі акруглымі лускамі-шчыткамі Мелі парныя шырокія плаўнікі з шкілетнай воссю, якімі маглі апірацца на дно. Драпежнікі. Яйцажывародныя.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЕ́ЎСКІ (Анатоль Іванавіч) (28.12.1925, Мінск — 27.9.1986),

бел. мовазнавец. Брат Л.І.Кісялеўскага. Д-р філал. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1957). Працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1963 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў (у 1968—75 прарэктар). Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, лексікаграфіі і тэрміналогіі. Аўтар працы «Мовы і метамовы энцыклапедый і тлумачальных слоўнікаў» (1977), «Лацінска-руска-беларускага батанічнага слоўніка» (1967), вучэбных дапаможнікаў па агульным мовазнаўстве. Сааўтар «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (1970) і «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79).

І.К.Германовіч.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЕ́ЎСКІ (Леанід Іванавіч) (12.4.1927, Мінск — 8.10.1991),

бел. фізік; заснавальнік даследаванняў па фізіцы і тэхніцы плазмы на Беларусі. Акад. АН Беларусі (1980; чл.-кар 1972), д-р фіз.-матэм. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Брат А.І.Кісялеўскага. Скончыў БДУ (1952). З 1959 у Ін-це фізікі АН Беларусі (з 1970 нам. дырэктара). У 1978·—83 гал. вучоны сакратар Прэзідыума, з 1990 акад.-сакратар Аддз. фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН Беларусі. У 1983—90 рэктар БДУ. Навук. працы па плазменна-лазерных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Пад яго кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы для вывучэння працэсаў уваходу касм. апаратаў у шчыльныя слаі атмасферы і даследавання прыродных покрываў Зямлі з борта арбітальных станцый «Салют» і «Мір». Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1990.

Тв.:

Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1982 (у сааўт.);

О гидродинамических уравнениях для переходного слоя плазма—твердое тело. Мн., 1986 (разам з С.Л.Мазурэнкам).

Літ.:

Л.И.Киселевский // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 2.

У.Дз.Шымановіч.

Л.І.Кісялеўскі.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЁВА БУ́ДА,

вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Крычаў—Рослаўль. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Клімавічы, 130 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Шасцёраўка. 343 ж., 119 двароў (1998). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЁЎ (Віктар Нічыпаравіч) (н. 1.1.1938, с. Даброміна Глінкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. географ і эколаг. Д-р геагр. н. (1985), праф. (1991). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Скончыў БДУ (1960), дзе працуе з 1985. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.

Тв.:

Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);

Белорусское Полесье: Экол. пробл. мелиоративного освоения. Мн., 1987;

Природная среда в зонах влияния промышленных центров. Мн., 1989 (разам з А.В.Бойка, К.Дз.Чубанавым);

Биогеография с основами экологии. Мн., 1995.

П.М.Бараноўскі.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЁЎ (Генадзь Васілевіч) (н. 19.3.1931, г. Каломна Маскоўскай вобл.),

бел. гісторык, літ.-знавец, пісьменнік, археограф. Канд. гіст. н. (1964), д-р філал. н. (1994). Скончыў Маск. гісторыка-архіўны ін-т (1953). У 1953—56, 1960—71 працаваў у архіўных установах Вільнюса. З 1971 у Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі. Даследуе гісторыю грамадскай думкі і нац.-вызв. руху на Беларусі 19 ст., жыццё, дзейнасць К.Каліноўскага і яго паплечнікаў: «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі» (1994). Аўтар прац па гісторыі бел. культуры 19—20 ст., напісаных у жанры займальнага літ.-знаўства, у т. л. «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Расшукваецца класік...» (1989) пра аўтарства ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Даследуе жыццё і творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, А.Вярыгі-Дарэўскага, П.Шпілеўскага і інш. Распрацаваў тэарэт. асновы археаграфіі і літ. крыніцазнаўства як асобнай навук. дысцыпліны («Ад Чачота да Багушэвіча», 1993). Складальнік і рэдактар зб-каў гіст.-архіўных дакументаў «Рэвалюцыйны пад’ём у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг.» (1965), зб-каў па гісторыі бел. л-ры 19—20 ст. «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыццяпісу Якуба Коласа» (1982). Распрацаваў канцэпцыю і склаў гіст.-літ. зб. «Шляхам гадоў» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1990.

Тв.:

Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;

Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988;

На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1990.

Літ.:

Александровіч С. Плён навуковага пошуку // Александровіч С. Слова — багацце. Мн., 1981;

Мальдзіс А. У пошуках залатых самародкаў // Мальдзіс А.І. ажываюць спадчыны старонкі. Мн., 1994;

Батвіннік М.Б. Г.В.Кісялёў — даследчык жыцця, дзейнасці і светапогляду К.Каліноўскага // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1995. № 3;

Кароль факта // Бел. мінуўшчына. 1996. № 6.

В.У.Скалабан.

Г.В.Кісялёў.

т. 8, с. 294

КІСЯЛЁЎ (Ігар Аляксеевіч) (17.3.1928, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 2.10.1994),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1978), праф. (1979). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). Настаўнічаў, з 1966 выкладаў у Бел. пед. ун-це. Аўтар манаграфіі «Часціцы ў сучасных усходнеславянскіх мовах» (1976). Навук. артыкулы ў галіне ўсх.-слав. марфалогіі і фразеалогіі, па праблемах рус.-бел. моўнага ўзаемадзеяння: «Аб выкарыстанні выдзяляльна-абмежавальных часціц у сучасных усходнеславянскіх мовах» (1971) і інш. Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» (1985), «Руска-беларускага фразеалагічнага слоўніка» (1991), сааўтар вучэбных дапаможнікаў для пед. ін-таў.

І.К.Германовіч.

т. 8, с. 295

КІСЯЛЁЎ (Кузьма Венядзіктавіч) (1.11.1903, в. Лабковічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.5.1977),

дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Канд. мед. н. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1928). З 1928 на навук. рабоце. З 1937 нарком аховы здароўя БССР. У 1938—40 старшыня Савета нар. камісараў БССР. З 1940 нам. дырэктара Ін-та эксперым. медыцыны, дырэктар дзярж. мед. выд-ва (Масква), старшыня Ульянаўскага аблвыканкома. У 1943—58 першы нам. старшыні СНК БССР, з 1944 нарком (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. Меў ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. На чале дэлегацыі БССР у 1945 на канферэнцыі ў Сан-Францыска падпісаў Статут ААН, у 1947 па выніках Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 — мірныя дагаворы БССР з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй. Узначальваў дэлегацыі БССР на сесіях Ген. Асамблеі ААН 1946—65. Чл. ЦК КПБ у 1938—66. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—67, Вярх. Савета СССР у 1937—38.

К.В.Кісялёў.

т. 8, с. 295

КІСЯЛЁЎ (Мацвей Сямёнавіч) (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),

удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач. стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.

т. 8, с. 295

КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.

Б.Дз.Далгатовіч.

т. 8, с. 295