бел. скульптар. Вучылася ў Ленінградзе ў Вышэйшым маст.-прамысл. ін-це (1924—26) і Ін-це пралет.выяўл. мастацтва (1926—31). Працавала ў станковай і манум. скульптуры. Аўтар кампазіцый «Партызанка» (1947), «Даярка» (1950), «Юнацтва» (1963), «Парыў» (1964); барэльефаў Д.Ібаруры (1949), Дз.І.Мендзялеева (1955), В.А.Моцарта (1956), жаночага партрэта (1970) і інш.
народны памінальны абрад у беларусаў, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Дзядамі называлі таксама дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць ад дахрысц. ўсх.-слав. звычаю трызны; звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысц. культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні 3—4 і больш разоў на год (у залежнасці ад мясцовасці) вясною і ўвосень. Галоўнымі былі змітраўскія Дз. (асяніны) — у суботу перад Змітравым днём (26 кастр.с. ст.), на радаўніцу, а таксама перад масленіцай, сёмухай. На Дз. гатавалі святочныя і абрадавыя стравы (абавязковымі былі куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса). Паводле звычаю ад кожнай з іх сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд нябожчыкам. У наш час Дз. (Дзень памяці) адзначаюць 2 лістапада.
хлебніца, бандарны выраб, пасудзіна для заквашвання цеста ў беларусаў і некаторых інш.слав. народаў. Мела форму звужанай угору шырокай бочачкі (вышыня раўнялася дыяметру вусця, аб’ём 20—30 л), накрыўку (вечка) з абечкам. Дз. малых памераў (блінніца) служыла для заквашвання цеста на бліны. Рабілі Дз. звычайна з дубовых клёпак. Функцыянальнае выкарыстанне Дз. звязана з культам хлеба, яна выконвала важную ролю ў абрадзе вяселля і інш. У сельскай мясцовасці бытавала да сярэдзіны 20 ст.
паўднёва-ўсходні край мацерыка Еўразія на Чукоцкім п-ве, у Берынгавым праліве (66°05′ паўн. ш., 169°40′ зах. д.). Ізаляваны плоскавяршынны горны масіў выш. да 741 м, які строма абрываецца да мора. Названы ў 1879 Н.А.Э.Нордэншэльдам у гонар рус. землепраходца С.І.Дзяжнёва, які ўпершыню абагнуў з Паповым (Ф.Аляксеевым) мыс у 1648. Маяк-помнік Дзяжнёву. На Дз.м. населены пункт Уэлен.
рускі землепраходзец. На пач. 1640-х г. разам з М.Стадухіным і інш. ўдзельнічаў у паходах па Крайняй Поўначы Сібіры; спусціўся па р. Індыгірка да паўн. Ледавітага ак., потым па моры дасягнуў р. Калыма, адтуль у 1648 з Паповым (Ф.Аляксеевым) праплыў вакол Чукоцкага п-ва і адкрыў праліў паміж Азіяй і Амерыкай. Імем Дз. названы мыс і хрыбет на Чукотцы, бухта ў Берынгавым м.
1) начальнік, пісьмавод канцылярыі розных устаноў у Расіі да 18 ст. Напачатку слуга князя, якому даручаліся казна і пісьмовыя справы, з 15 ст. — чын урадавай адміністрацыі, кіраўнік канцылярыі цэнтр. (т.зв. прыказа) і мясц. устаноў. Адрознівалі Дз. гасударавых (царовы, вял. князя, дварцовы), буйных феадалаў, вечавыя (пры гар. вечы), гарадскія, земскія і інш. З 16 ст. былі думныя Дз. (засядалі ў Баярскай думе). У ВКЛ функцыі Дз. выконвалі сакратар і пісар.
2) Святар у праваслаўнай царкве, у абавязкі якога ўваходзіць чытанне св. пісання і спевы на клірасе.
вёска ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнУ ад Жыткавіч, 270 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Старушкі. 721 ж., 278 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
расійскі гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1878). З 1890 праф. гісторыі і права Дэрпцкага (Тартускага), з 1914 Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па гісторыі сялянства, дзяржавы і царквы ў Расіі, стараж.-рус. права, асн. з іх — «Улада маскоўскіх гасудароў» (1889), «Нарысы па гісторыі вясковага насельніцтва ў Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII ст.» (1898), «Нарысы грамадскага і дзяржаўнага ладу Старажытнай Русі» (1907).