найбуйнейшы ў Індыі. Размешчаны ў даліне р. Дамодар (штаты Зах. Бенгалія, Біхар). Пл. каля 4500 км². Вугляносныя адклады пярмі. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 54 млрд.т, з іх 5,3 млрд.т каксавальныя вуглі. Прамысл. распрацоўка з 1830. Цеплыня згарання 26,8—33,2 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам і на кар’ерах. Вугаль выкарыстоўваецца на металург. прадпрыемствах, для вытв-сці электраэнергіі, у цэментнай прам-сці. Асн. цэнтры здабычы: гарады Джхарыя, Бакара, Ранігандж.
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. 56,5 тыс.ж. (1992). Засн. ў 1900. Чыг. станцыя. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (метал. канструкцыі, жалезабетонныя вырабы, цэгла і інш.); машынабуд., лёгкая, харч.прам-сць. Каля Д. адзін з асн. аэрапортаў Масквы — Дамадзедава.
горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц.Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн.ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.
вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Сасноўка, на аўтадарозе Крычаў—Рослаўль (Расія). Цэнтр сельсавета. За 14 км на Пн ад горада і 12 км ад чыг. ст. Клімавічы, 110 км ад Магілёва. 151 ж., 88 двароў (1997). Б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Грыўда; чыг. ст. на лініі Брэст—Баранавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнУ ад Івацэвіч, 155 км ад Брэста. 1400 ж., 541 двор (1997). Вытв.-гандл. камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. За 3 км ад Д. магіла ахвяр фашызму.
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1978). У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—90). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філас. трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).
А.І.Атраховіч.
В.Даманава. Работа з серыі «Успаміны пра Русь». 1989—90.
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
меліярацыйны канал у Салігорскім р-не Мінскай і Жыткавіцкім р-не Гомельскай абласцей. Левы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). Даўж. 30 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 2 км на Пн ад в. Абідземля Салігорскага р-на, вусце за 4,5 км на Пн ад в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на.