фізічны метад даследавання рэчыва, заснаваны на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул. Пачатак развіццю М.-с. дадзены англ. фізікам Дж.Дж.Томсанам, які прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра і атрымаў першыя мас-спектры (1910).
Пры М.-с. даследуемае рэчыва пераводзяць награваннем ці інш. спосабам у лятучы стан для атрымання малекулярнага пучка, на які ўздзейнічаюць іанізавальным выпрамяненнем. У выніку ўзаемадзеяння нейтральных малекул з выпрамяненнем утвараецца пучок дадатна зараджаных часціц (іонаў) і нейтральных фрагментаў малекул рознай малекулярнай масы і атамнага саставу. Пры аднолькавых умовах выпрамянення колькасць дадатна зараджаных часціц рознага саставу, што ўтвараюцца пры іанізацыі, з’яўляецца велічынёй пастаяннай і залежыць толькі ад будовы малекул рэчыва. Раздзяленне сумарнага патоку часціц на патокі часціц з аднолькавай малекулярнай масай і вымярэнне токаў раздзеленых іонаў ажыццяўляюць з дапамогай мас-спектральных прылад. Найб. шырока М.-с. выкарыстоўваюць у арган. хіміі для ідэнтыфікацыі хім. злучэнняў (па мас-спектрах), вызначэння малекулярнай масы, элементнага і ізатопнага саставу рэчыва, якаснага і колькаснага аналізу складаных сумесей арган. злучэнняў.
прылада для раздзялення з дапамогай эл. і магн. палёў пучкоў іанізаваных атамаў, малекул ці інш. часціц з рознымі адносінамі масы m часціцы да яе эл. зараду e. Распрацаваны амер. фізікам А.Дэмпстэрам (1918) і ўдасканалены Ф.У.Астанам (1925).
Бывае статычны, дзе форма траекторыі часціцы ў пастаянных (у часе) палях залежыць ад m/e, і дынамічны, дзе велічыня m/e вызначаецца па перыядзе ваганняў часціцы ў пераменным эл. або магн. полі, па рэзанансных частотах ці інш. спосабам. Рэгістрацыя часціц ажыццяўляецца эл. метадамі, напр., лічыльнікам іонных токаў, а таксама з дапамогай прыстаўкі з фотапласцінкамі (мас-спектрограф; распрацаваны Ф.У.Астанам у 1919). Па атрыманым мас-спектры вызначаюцца маса і канцэнтрацыя кампанентаў у даследуемым рэчыве. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, касм. даследаваннях, хіміі, біялогіі, геалогіі, ядз. тэхніцы і інш.
Схема мас-спектрометра Дэмпстэра: 1, 4 — дыяфрагмы; 2 — цыліндр Фарадэя; 3 — вакуумная камера; 5 — крыніца іонаў; R — радыус цэнтральнай арбіты іонаў.
1) цыноўкі, пляцёнкі з саломы, чароту, рагозу і інш. Выкарыстоўваюцца для аховы ад холаду раслін у парніках (парніковыя М., напр., з жытняй саломы).
2) У спорце — матрацы, мяккі подсціл. Складаюцца з абалонкі, чахла (трывалая тканіна) і набіўкі (порыстая пластмаса, шарсцяныя ці баваўняныя ачоскі, футравыя адходы, конскі волас і інш.), бываюць прашытыя шпагатам. Выкарыстоўваюцца ў барацьбе, акрабатыцы, гімнастыцы і інш. для змякчэння ўдараў і прадухілення траўмаў.
прылада ў беларусаў звіваць ніткі ў маткі ці размотваць ніткі з маткоў. Звычайна драўляная крыжавіна, насаджаная на воську; круціцца ў гарыз. плоскасці. Больш дасканалае М. складаецца з 6—8 папярочак, устаўленых у драўляную калодку з воссю; круціцца ў верт. плоскасці.
лакаматыў з рухавіком унутр. згарання (пераважна аўтамаб. тыпу) невялікай магутнасці (да 220 кВт). Выкарыстоўваецца для манеўровых і дапаможных работ на магістральных, пад’язных і інш.чыг. пуцях.
МАТАДО́Р (ісп. matador ад matar забіваць), 1) галоўная асоба ў групе ўдзельнікаў бою быкоў (карыды). На заканчэнне відовішча павінен шпагай забіць быка.
горад на ЗДэмакр. Рэспублікі Конга, на левым беразе р. Конга. 173 тыс.ж. (1990). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў (вываз медзі, кобальту, алмазаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі, лесу). Звязаны чыгункай з г. Кіншаса. Аэрапорт. Алейныя, лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы.
бел.нар. масавы танец. Зафіксаваны ў 1970-я г. ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл.Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Вылучаецца разнастайнасцю фігур. Перад пачаткам адзін з юнакоў запрашае ўсіх: «Рэж «Маталіху», музыкі, // сёння дзень у нас вялікі». Сцэн. варыянт створаны ў 1978 балетмайстрам І.Серыкавым у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць». У 1980 «М.» пастаўлена Дзярж. ансамблем танца Беларусі.
МАТАЛЫ́ЦКІ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 11.9.1957, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па метадах даследавання сетак масавага абслугоўвання і іх выкарыстанні для аналізу інфармацыйна-выліч. сістэм і інш. аб’ектаў эканомікі. Распрацаваў метад даследавання маркаўскіх сетак у пераходным рэжыме і сетак з адвольным абслугоўваннем у сістэмах.
Тв.:
Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9.