род папарацей сям. тэліптэрысавых. Каля 800 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных раёнах. На Беларусі 1 від — Т. балотны (Th. palustris). Трапляецца на вільготных лугах, ускрайках тарфяных і асаковых балот, у забалочаных лясах.
Т. балотны — шматгадовая травяністая расліна выш. 30—60 см з доўгім, тонкім карэнішчам. Лісце двойчыперыстае, звужанае да асновы, ланцэтнае, адзіночнае. Спараносныя сегменты трохвугольныя або серпападобныя, з загнутымі краямі. Кучкі спарангіяў сядзяць у 2 рады. Спарангіі без покрыва. Гаметафіт (зарастак) двухполы, маленькі, слаявінны, зялёны.
зімовы сорт яблыні эст.нар. селекцыі. Пашырана на Пн Беларусі.
Дрэва моцнарослае з шырокапірамідальнай густой кронай. Плады сярэдняй велічыні (каля 100 г), аднапамерныя, пляската-круглаватыя, са светла-зялёнай афарбоўкай, пры выспяванні — саломіста-жоўтай (у выглядзе лёгкага румянцу). Мякаць сярэднесакаўная, кісла-салодкая. Пладаносіць на 3—4-ы год. Плады захоўваюцца да красавіка. Сорт устойлівы да грыбковых захворванняў.
падклас базідыяльных грыбоў. 2 парадкі: галаўнёвыя грыбы, іржаўныя грыбы, каля 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 500 відаў. Паразіты вышэйшых раслін, узбуджальнікі галаўні, іржы раслін. Характэрная асаблівасць Т. — утварэнне ў цыкле развіцця тэліяспоры.
адзін з відаў спор (пераважна, што зімуюць) базідыяльных грыбоў. Т. — таўстасценныя клеткі, якія пасля перыяду спакою прарастаюць у базідыі. Часам Т. наз.хламідаспорамі.
Te, хімічны элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 52, ат. м. 127,6; адносіцца да халькагенаў. Прыродны складаецца з 8 ізатопаў з масавымі лікамі 120, 122—126, 128, 130; найб. пашыраны 128Te (31,75%) і 130Te (34,27%). У зямной кары 1∙10−6% па масе; вядома каля 100 мінералаў Т., асн. з іх: алтаіт PbTe, тэлуравісмутыт Bi2Te3, тэтрадыміт Bi2Te2S. Адкрыты ў 1782 венг. інжынерам і мінералогам Ф.І.Мюлерам; назва «Т.» [ад лац. tellus (telluris) — зямля] прапанавана ў 1798 ням. хімікам М.Г.Клапратам.
У свабодным стане існуе ў 2 мадыфікацыях: крышт. Т. — серабрыста-шэрае крохкае рэчыва з метал. бляскам (шчыльн. 6247 кг/м³, tпл 449,8 °C) і аморфны Т. — руды парашок (шчыльн. -5900 кг/м³). Паўправаднік (шырыня забароненай зоны 0,32 эВ). Устойлівы ў паветры. Раствараецца ў канцэнтраваных сернай і азотнай к-тах, моцных растворах шчолачаў. Ступень акіслення Т. ў злучэннях -2, +4, +6, радзей +2. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з галагенамі (акрамя ёду), пры награванні — з кіслародам (утварае дыаксід TeO2); пры сплаўленні з металамі ўтварае тэлурыды. Вядомы шматлікія тэлурарган. злучэнні. Выкарыстоўваюць Т. для сінтэзу паўправадніковых матэрыялаў, легіравання чыгуну і сталі, сплаваў свінцу і медзі (павышае іх мех. і хім. ўстойлівасць), тэлурарган. злучэнні як каталізатары. Т. і асабліва яго злучэнні таксічныя: выклікаюць ірвоту, бранхіт, пнеўманію; ГДК Т. ў паветры 0,01 мг/м³, у вадзе 0,01 мг/л.
злучэнні тэлуру з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі.
Паводле будовы, саставу і ўласцівасцей Т. з’яўляюцца аналагамі сульфідаў і селенідаў. Т. шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе. Т. пераходных металаў — злучэнні пераменнага саставу; не раствараюцца ў вадзе, раскладаюцца моцнымі к-тамі і ў вільготным паветры. Многія Т. — паўправаднікі, высокаадчувальныя да розных выпрамяненняў (рэнтгенаўскага, радыеактыўнага, інфрачырв. і інш.). Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе вельмі рэдкіх тэлуравых мінералаў (напр., алтаіт PbTe, гесіт Ag2Te, калаверыт AuTe2). Атрымліваюць сплаўленнем кампанентаў у інертным асяроддзі, нерастваральныя — асаджэннем тэлуравадародам H2Ey з раствораў солей адпаведных металаў, а таксама інш. спосабамі. Выкарыстоўваюць як матэрыялы для тэрмаэл. пераўтваральнікаў награвальных і ахаладжальных прылад (Т. медзі, серабра, свінцу, волава і інш.), як лазерныя матэрыялы, матэрыялы для фотапрыёмнікаў, дэтэктары для вымярэння напружанасці магн. палёў і інш.
Літ.:
Янаки А.А. Теллуриды переходных металлов. М., 1990.
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня зямлі-карміцелькі і яе прадукцыйных сіл, а таксама падземнага царства мёртвых. У яе гонар наладжваліся штогадовыя святы Фардзіцыі (15 крас.), на якіх у ахвяру багіні прыносілі цельную карову. Як багіні падземнага царства ёй прыносілі ачышчальныя ахвяры сваякі памерлых; таксама яе клікалі, калі хацелі аддаць ворагаў на волю падземных багоў. Т. часам атаясамлівалі з Цэрэрай, Вестай і Юнонай.
узгорак, што ўтварыўся з рэшткаў стараж. будынкаў, запоўненых культ. напластаваннямі, від археал. помнікаў на тэр.Усх. Азіі, Каўказа, Б. Усходу. Гл. таксама Тэпе.
ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц.нар. легенды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (даверанай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паўстанне супраць панавання аўстр. Габсбургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст.Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у аднайм. драме Ф.Шылер (1804).
вёска ў Малейкаўскім с/с Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Брагінка, на аўтадарозе Брагін—Холмеч. Да 1934 наз. Двор Гарадзішча. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 115 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі. 165 ж., 58 двароў (2002). Помнік архітэктуры — парк (канец 18 ст.).